Што новага ў ААТ “Грыцкевічы”?

Источник материала:  
13.11.2019 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Як паведамляла газета “Нясвіжскія навіны”, сёлета калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Грыцкевічы” ўзнагароджаны Дыпломам пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”.

Што новага ў ААТ “Грыцкевічы”?

Дзякуючы якім намаганням дасягнуты поспех? Каб знайсці адказ на гэта пытанне, я звярнулася да кіраўніка і спецыялістаў гаспадаркі.

Галоўны аграном Іван Валетаў працуе на зямлі “Грыцкевіч” 39-ы год. Ён — землекарыстальнік, земляроб, як кажуць, да мозгу касцей, галоўны тэхнолаг зямлі, якая дае і хлеб, і цукар, і кармы для жывёлы, ад якой — малако і мяса, а з усёй прадукцыі — грошы на розныя патрэбы гаспадаркі і вяскоўцаў. Іван Міхайлавіч паведаміў:

— З гадамі ў гаспадарцы належным чынам склалася контурнасць палёў. На іх працуе магутная, шыроказахопная тэхніка, якая мае высокую прадукцыйнасць і магчымасць найлепш апрацаваць і выраўняць глебу. Самае вялікае ў нас поле мае плошчу 233 гектары, самае малое — 50 га. Участкі роўныя, чыстыя ад пустазелля. Для гэтага штогод на 700-800 гектарах уносім гліфасаты. Камення на глебе таксама няма — яго рэгулярна збірае брыгада, якую фарміруем недзе з 20-і паляводаў. Ускраіны палёў усюды акуратна абараны і засеяны, там не расце бур’ян. Каб дабіцца гэтага, пасля 9-корпуснага плуга пускаем па перыметры 4-корпусны, якім лепш лавіраваць.

Што новага ў ААТ “Грыцкевічы”?

Што новага ў ААТ “Грыцкевічы”?

З кожным годам у гаспадарцы пакрыху павялічваюць пасевы кукурузы, а пасля яе застаецца шмат пажніўных рэшткаў, моцная каранёвая сістэма. Каб апрацоўваць як след такія палі, сёлета набылі па лізінгу цяжкую дыскавую барану. Яшчэ набылі імпартную сеялку, якой пры сяўбе азімых адначасова ўносілі фосфар. А летась купілі самаходны апырсквальнік “Хардзі”, каб хутка і якасна даглядаць пасевы. Даверылі яго вопытнаму механізатару Георгію Закудоўскаму.

Кожным відам работ на полі займаюцца пэўныя механізатары, якія ўжо адтачылі сваё майстэрства, працуюць бездакорна, з высокай якасцю. Так, на падрыхтоўцы глебы — Міхаіл Клімовіч, Сяргей Цыуля, Дзяніс Лось, Аляксандр Сарнацкі. На сяўбе збожжавых — Міхаіл Клімовіч і Сяргей Цыуля, на сяўбе цукровых буракоў — Сяргей Гаспадарык, на сяўбе кукурузы — Ігар Наумовіч і Сяргей Гаспадарык. На жніве на збожжавай ніве прыгажэй, акуратней за іншых працуе Сяргей Гаспадарык.

Тэхналогія адшліфована, і апошнім часам ураджайнасць культур у “Грыцкевічах” стала больш стабільнай. Збожжавыя звычайна даюць па 70-80 цэнтнераў з гектара. Нават у бягучым засушлівым годзе іх сабралі па 76 цэнтнераў на круг. Можна смела сцвярджаць, што культуры земляробства тут надаюць належную ўвагу.

Гутарку на гэту тэму прадоўжыла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Грыцкевічы” Алена Леўшык:

— Тэрыторыю малочнатаварных ферм “Мацылёўшчына” і “Супрунавічы” мы добраўпарадкавалі поўнасцю. Вось як выглядае яна на першай МТФ. Насупраць малочнага блока разбілі маленькую вясковую сядзібу: тут стаяць млын, калодзеж, альтанка для адпачынку, аформлена клумба, “прызямліліся” буслы, увесь сезон радавалі вока кветкі. Падняліся туйкі, своечасова падкошвалася газонная трава. Супрунавіцкая ферма была наступным этапам на шляху добраўпарадкавання. Высадзілі туі, клёны, рабіны, асінкі. Але з-за сёлетняй засухі некаторыя дрэўцы не прыняліся. Вясной правядзём іх рэвізію і падсадзім новыя. Тут таксама можна пасядзець у альтанцы. і ўсё лета да восеньскіх замаразкаў цвілі кветкі. Клумбы даглядалі рабочыя ферм. Яны палолі, палівалі расліны, таму, нягледзячы на гарачыню, гэтая яркая прыгажосць захоўвалася яшчэ да нядаўняга часу.

 

Што новага ў ААТ “Грыцкевічы”?

Што новага ў ААТ “Грыцкевічы”?

Я не налюбуюся на цэнтральную сядзібу гаспадаркі пасля рэканструкцыі. Праход выкладзены пліткай, пастаўлены ліхтары, лавачкі. Прыгожа, чысценька, акуратна. Асабліва прыгожа ўвечары, калі з ліхтароў льецца мяккае святло. Гэты фотаздымак залатой восені я прапанавала выкарыстаць раённай друкарні, калі заказвала там віншавальныя паштоўкі да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Што новага ў ААТ “Грыцкевічы”?

Мы правялі азеляненне тэрыторыі дзіцячай гульнявой пляцоўкі, разбілі на ёй дзве кветкавыя клумбы. Устанавілі тут і каля сталовай веласіпедныя паркоўкі.

Будзем таксама добраўпарадкоўваць тэрыторыю МТФ “Нялепава”. На мехдвары шмат работы. Наогул, у нашага дырэктара яшчэ столькі планаў!

Якія ж гэта планы? З такім пытаннем я і звярнулася да кіраўніка адкрытага акцыянернага таварыства Яўгена Здановіча. Яўген Уладзіміравіч падкрэсліў: прыемна, што намаганні калектыву высока ацэнены, што “Грыцкевічы” выйшлі пераможцам на рэспубліканскім узроўні. І расклаў па палічках далейшыя планы:

— Добраўпарадкаванне, абнаўленне ферм, машынна-трактарнага парка, тэрыторыі населеных пунктаў залежаць ад фінансавага боку гаспадарання акцыянернага таварыства. Па меры росту выручкі і вырашаем гэтыя пытанні. Каб культура земляробства пастаянна знаходзілася на высокім узроўні, трэба і далей абнаўляць МТП. Плануем у наступным годзе купіць збожжа-ўборачны і кормаўборачны камбайны, пагрузчык і аўтамашыну МАЗ, аўтобусы для падвозу людзей. Працягваем мадэрнізацыю ферм. З уводам МТФ “Супрунавічы” пачала вырысоўвацца спецыялізацыя кожнай. Напрыклад, зараз поўным ходам вядзём рэканструкцыю фермы “Грыцкевічы”. Тут будзе стаяць буйная рагатая жывёла на вырошчванні і адкорме, а таксама рамонтны маладняк. Абнаўляем не толькі вытворчыя памяшканні. Будзе вагавая, прахадная, створым належныя бытавыя ўмовы для работнікаў. Тут размесцім і канюшню, бо жыццё паказвае, што коні патрэбны і ў калектыўнай, і ў прыватнай гаспадарцы. Усё гэта сфарміруецца ў асобную вытворча адміністрацыйную адзінку.

У 2021 годзе возьмемся за рэканструкцыю фермы “Нялепава”. Тут яшчэ працуе лінейная даільная ўстаноўка савецкіх часоў. Ферма ў прынцыпе нядрэнная, але трэба падымаць яе на новы, сучасны ўзровень, палепшыць умовы працы. У наступным годзе закажам праект. На ферме з’явяцца малочны даільны блок з устаноўкай “паралель”, яшчэ адзін кароўнік.

Думаць трэба на перспектыву, таму не за гарамі рэканструкцыя МТФ “Мацылёўшчына”, якой ужо 10 гадоў. Акрамя таго, неабходна больш клапаціцца пра кармавую базу для жывёлы. Бо наяўнасць нашых 1200 кароў на 2 тысячы гектараў ворыва — гэта даволі высокая шчыльнасць.

Сёлета пачнём рамонт даху аўтагаража і пляцоўкі для захоўвання сельгасмашын. Будынак старой кацельні, якая даўно не працуе, пераабсталюем пад цэх афарбоўкі тэхнікі. І далей будзем працягваць работы па добраўпарадкаванні машыннага двара.

Многае робім па сацыяльных пытаннях. Вы ведаеце, што ў Грыцкевічах запрацавалі сталовая, магазін, камбінат бытавога абслугоўвання, дзіцячая забаўляльная пляцоўка, створана прыгожая паркавая зона. Хутка пачнём рамонт спартыўнай залы. Там яшчэ ёсць добрае падвальнае памяшканне, можна паставіць трэнажоры, тэнісныя сталы. Думаю, усё гэта будзе запатрабавана, асабліва дзецьмі — трэба ж іх неяк адрываць ад камп’ютараў і смартфонаў. Мяркуючы па тым, як вельмі запатрабавана футбольная пляцоўка, пойдуць дзеці і ў спартзалу.

Дарэчы, сёлета мы прыпаднеслі мясцовай школе цудоўны падарунак: абсталявалі валейбольную і баскетбольную пляцоўкі, уклалі больш за 30 тысяч рублёў. У школе вучацца дзеці нашых работнікаў, магчыма, будучыя працаўнікі нашай гаспадаркі. Таму і клапоцімся пра іх. Дапамагаем таксама дзіцячаму садку.

Працягваюць у ААТ “Грыцкевічы” і работы на аднаўленні лазне-пральнага камбіната. Дырэктар упэўнены, што да Новага года лазня запросіць жадаючых. А за гэтым будынкам будзе абсталявана пляцоўка адпачынку.

— Само сабой зразумела, што мы працягваем будаваць жыллё. Сёлета здалі два 2-кватэрныя дамы, у наступным годзе — яшчэ адзін. Спецыялісты прыходзяць у гаспадарку, трэба ім стварыць належныя ўмовы, зацікавіць жыццём у вёсцы, — працягвае аповед кіраўнік адкрытага акцыянернага таварыства. — Зносім старыя, нежылыя дамы. Сёлетняй вясной, напрыклад, знеслі пяць такіх сядзіб, участкі апрацавалі і засеялі.

Каб вёска жыла, каб моладзь заставалася, дзеці нараджаліся, каб зямля радавала прыгажосцю — пад такім дэвізам працуюць у ААТ “Грыцкевічы”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Алены ЛЕЎШЫК.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» прайшло ў Глуску

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика