Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Источник материала:  
10.11.2019 —

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Вынікі бягучага земляробчага года падвялі на абласных Дажынках, якія сёлета зноў прымала Рэчыца (першы раз – у 2007 годзе).

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Фестываль-ярмарка працаўнікоў сяла прайшла ў крыху змененым фармаце. Стартавала яна ў Рэчыцкай дзіцячай школе мастацтваў, дзе ўшанавалі гаспадаркі і хлебаробаў Гомельшчыны, якія занялі другія і трэція месцы ў працоўным спаборніцтве на жніве, адвозцы збожжа, нарыхтоўцы кармоў. Удзельнікаў свята павіншавалі і ўручылі заслужаныя ўзнагароды старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч і старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Ігар Часнок.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Тым часам на плошчы і ў скверы побач з палацам мастацтваў “Нафтавік” і ўздоўж вуліцы Савецкай дэманстравалася сельскагаспадарчая тэхніка, працавалі падворкі, арганізаваны выставы-дэгустацыі вырашчанай прадукцыі і гульнёвыя пляцоўкі для дзяцей. А побач з самім палацам роўнымі шарэнгамі выстраіліся трактары МТЗ і аўтамабілі “Ніва-Шэўрале” – падарункі раёнам і гаспадаркам вобласці ад абвыканкама.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Традыцыйны агляд прадстаўленай сельскагаспадарчай тэхнікі і дажыначных падворкаў ганаровымі гасцямі свята на чале з губернатарам Генадзем Салаўём пачаўся з наведвання лінейкі сельгастэхнікі, якую вырабляюць “Гомсельмаш”, “Бабруйскаграмаш”, Гомельскі маторарамонтны завод, “Мазыртэхсэрвіс” і “Гомельаблаграсэрвіс”, а таксама спецыяльнае абсталяванне для малочна-таварных ферм “Гомельагракамплекта”, якім забяспечаны амаль 90% МТФ рэгіёна.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Лінейку трактараў маркі “Беларус” ад МТЗ прадставіў генеральны дырэктар прадпрыемства Віталь Воўк.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Тры адзінкі сельскагаспадарчых агрэгатаў прадставіў на абласных “Дажынках” Калінкавіцкі рамонтна-механічны завод. Гэта плуг пяцікорпусны напаўнавясны абаротны, ільноцерабілка і агрэгат камбінаваны напаўнавясны.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Акрамя беларускай, на абласных “Дажынках” была прадстаўлена і тэхніка расійскай вытворчасці. Гэта, перш за ўсё, новы ўдасканалены энерганасычаны трактар серыі К-7 Пецярбургскага трактарнага завода, спадчыннік усім добра вядомага трактара “Кіравец”, а таксама лінейка аўтамабіляў маркі “Газель” добра вядомага ў нас ГАЗа, у тым ліку навінка “Садко-Некст” – грузавы аўтамабіль, пераемнік вядомага ГАЗ-66.

Побач з сучаснай тэхнікай ужо традыцыйна былі прадстаўлены і “ветэраны” сельскай гаспадаркі – трактары і аўтамабілі савецкага перыяду, у тым ліку камбайн КВК з СВК “Дружба-Аўцюкі”, які і цяпер працуе на корманарыхтоўцы.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Афіцыйная частка свята адкрылася вынасам на сцэну каравая Гомельшчыны, які ўрачыста быў уручаны старшыні аблвыканкама Генадзю Салаўю як гаспадару вобласці.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Затым Генадзь Міхайлавіч зачытаў прывітальны адрас хлебаробам ад Прэзідэнта краіны, у якім словы шчырай падзякі за добрасумленную работу. “Вы нямала папрацавалі і сабралі годны ўраджай, – гаварылася ў прывітальным адрасе. – Гомельшчына займае вядучае месца па вырошчванні кукурузы, а малочная прадукцыя мясоцвых заводаў з’яўляецца брэндам нашай краіны і вядома далёка за межамі Беларусі”.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Падводзячы вынікі земляробчага года, губернатар адзначыў, што работнікі АПК з пачатку года зарабілі звыш 2 млрд.рублёў, экспартаня выручка на аднаго работніка ў галіне перавысіла 4 тысячы долараў. Пры гэтым Генадзь Салавей падкрэсліў, што ў сельскай гаспадарцы вобласці занята 7% працаздольнага насельніцтва, якія даюць амаль 11% валавой дабаўленай вартасці. Іншымі словамі, адзін работнік на сяле ў прамым сэнсе слова корміць сёння 34 жыхары рэгіёна. Па словах губерната, праца сялян – гэта не толькі аснова харчовай бяспекі, але і гарант сацыяльнай стабільнасці і дабрабыту.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Нагадаў кіраўнік вобласці пра неспрыяльныя акалічнасці ў выглядзе вясенне-летняй спякоты, а потым праліўных дажджоў, ад якіх пацярпелі палеткі: 4% іх загінула, а дзясятая частка была пашкоджана. “Але мы выстаялі, пераадолелі цяжкасці і справіліся з пастаўленымі задачамі, – сказаў Генадзь Салавей. – І таму вынік хлебаробскай працы ў гэтым годзе можна смела назваць не проста рэкордам, а сапраўдным подзвігам”.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Між тым у вобласці ў цэлам было сабрана на 12 % збожжа больш, чым у год папярэдні, а з улікам зерня кукурузы агульная вага абластнога каравая наблізіўся да запаветнага мільёна тон. Нарыхтавалі аграрыі вобласці і дастатковую колькасць кармоў (у сярэднім па вобласці 27,5 ц к.адз. на ўмоўную голаву).

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Спыніўся Генадзь Салавей і на абнаўленні тэхнічнага парку АПК: сёлета ён папоўніўся на 1700 адзінак, у тым ліку на 8 газаматорных камбайнаў экалагічнага класа, якія добра зарэкамендавалі сябе на ўборцы збожжа і кукурузы на зерне. Высокай адзнакі заслужыў камбайн з высокай праходнасці на гусенічным і напаўгусенічным ходзе – навінка “Гомсельмаша”. У гэтым годзе аграсервісы вярнулі ў строй 300 адзінак тэхнікі, у тым ліку 62 энерганасычаныя трактары.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Належная ўвага надаецца жывёлагадоўлі. Да канца бягучага года ў вобласці плануецца ўвесці ў строй чатыры сучасныя малочна-таварныя комплексы, на шасці завяршыць рэканструкцыю і перааснашчэнне, што дазволіць увесці дадаткова толькі дойнага статку на 3500 галоў.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Вынік работы АПК вобласці на сёння – гэта павелічэнне на 2,5 % да адпаведнага перыяду мінулага года выручкі. Прыбытак ад рэалізацыі ўсёй сельгаспрадукцыі склаў 24,5 млн. рублёў. У першым паўгоддзі ў асноўны капітал сельгасгаліны ўкладзена звыш 190 млн. рублёў.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

У агульным аб’ёме экспарту сельгаспрадукцыі з Гомельскай вобласці 95% прыходзіцца на мяса-малочны холдынг. Штогод перапрацоўшчыкі пашыраюць асартымент прадукцыі. Толькі ў бягучым годзе доля мяса-малочных навінак склала 5 % ад агульнага пераліку вырабляемай прадукцыі. Прыемна, што сярод прадпрыемстваў вобласці не апошняе месца тут належыць калінкавіцкім мяса- і малочнаму камбінатам, прадукцыя якіх удастоена высокіх узнагарод на прэстыжным выстаўках. Усяго ж прадпрыемствы АПК экспарціравалі прадукцыі на 234 млн. долараў (103% да адпаведнага перыяду мінулага года).

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Усе гэтыя лічбы дасягнуты дзякуючы штодзённай нястомнай працы сяльчан і работнікаў перапрацоўчых прадпрыемстваў. Так, на ўборцы збожжа кожны шосты экіпаж стаў “тысячнікам”. Са 188 экіпажаў-тысячнікаў 23 маладзёжныя экіпажы, а два экіпажы намалацілі звыш 6 тысяч тон збожжа. 210 вадзіцеляў перавезлі тысячу і больш тон збожжа і зерня кукурузы. Ім і былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Пераможцаў спаборніцтва на ўборцы збожжа сёлета ў Гомельскай вобласці не вызначалі. А сярод гаспадарак лепшым па гэтым паказчыку стаў саўгас-камбінат “Зара” Мазырскага раёна, сярод старшых камбайнёраў – Васіль Коваль з агракамбіната “Холмеч” Рэчыцкага раёна, сярод вадзіцеляў на перавозцы збожжа – Уладзімір Бандарэнка з КСУП “Веляцін” Хойніцкага раёна. Лепшым у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі стаў Мазырскі раён.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

З рук кіраўніка вобласці Генадзя Салаўя атрымалі узнагароды і падарункі таксама прадстаўнікі Калінкавіцкага раёна. Так, Ганаровай граматай Гомельскага аблвыканкама адзначана праца галоўнага агранома СВК “Дружба-Аўцюкі” Юрыя Пунтуса, Падзякай аблвыканкама – механізатара СУП “Дудзічы-агра” Мікалая Трошкі.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Адметнасцю сёлетніх абласных “Дажынак” стала ўручэнне сертыфікатаў на новыя трактары МТЗ-82 ад губернатара нядаўна прызначаным кіраўнікам гаспадарак. Такія сертыфікаты Генадзь Салавей уручыў кіраўнікам с/ф “Зеляночы”, ААТ “Каплічы” і СУП “Якімавічы-агра” Аляксею Вячорка, Сяргею Лапо і Паўлу Маразенка.

Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўзнагароджаны старшыня СВК “Дружба-Аўцюкі” Сяргей Даўгяла, Падзякай Міністрэства – намеснік дырэктара ААТ “Прудокскае” Галіна Сіраш.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Ганаровай граматай Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў адзначана шматгадовая добрасумленная праца Людмілы Альхі, якой таксама ўручылі медаль “110 год органам дзяржаўнага кіравання”.

Новыя трактары МТЗ атрымалі навучальныя ўстановы нашага раёна –аграрна-тэхнічны ліцэй і Палескі аграрны коледж. Віталь Воўк уручыў адпаведныя сертыфікаты дырэктарам устаноў Мікалаю Федаруку і Сцяпану Комчанку.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Шчырыя віншаванні, узнагароды і падарункі лепшыя аграрыі вобласці атрымалі ў гэты дзень ад Кацярыны Зянкевіч, намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Баляслава Пірштука, намеснікаў міністра – сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзіміра Гракуна, лясной гаспадаркі Уладзіміра Крэча, прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Аляксандра Корбута, а таксама ад Віталя Ваўка, старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалая Лабушава, старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксея Няверава і старшыні абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Галіны Заморскай.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

У гонар перадавікоў адбыўся святочны канцэрт з удзелам майстроў мастацтваў і мастацкіх калектываў Гомельскай вобласці.

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

Аляксандр Века.

 

←В Пинском районе активно заготавливают клюкву

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика