Мінскія абласныя “Дажынкі-2019” прайшлі ў Барысаве
12 кастрычніка.
Госці фестывалю сабраліся на стадыёне “Барысаў-Арэна”,
які ў гэты дзень ператварыўся
ў вялікую
святочную пляцоўку.

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка ўручае
старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандру Ломскаму і першаму намесніку
старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасхарчу Віктару Худніцкаму Ганаровы дыплом за першае месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне найвышэйшых
паказчыкаў ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод раёнаў у 2019 годзе
Больш за 15 тысяч чалавек прыехалі ў гэты дзень у Барысаў. Па традыцыі кожны раён прэзентаваў свой каравай. Лепшыя працаўнікі аграрнай галіны прайшлі ва ўрачыстым шэсці па стадыёне і атрымалі ўзнагароды з рук старшыні абл-выканкама Анатоля Ісачанкі.
Пераможцам абласных спаборніцтваў па ўборцы збожжа ў гэтым годзе стаў Нясвіжскі раён. Другое месца прысуджана Маладзечанскаму, трэцяе — Смалявіцкаму раёну. Сярод гаспадарак Мінскай вобласці лепшымі сталі адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Хоўхлаў”, “Гарадзілава” і адасобленае структурнае падраздзяленне “Саўгас “Мінскі” адкрытага акцыянернага таварыства “ДОРОРС”.
“НН”.