Апошнія навіны АПК. Сяўба. Уборка кукурузы і буракоў

Источник материала:  
10.09.2019 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 9 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне пасеяна 3170 га азімых збожжавых (21 %). 47 % плошчы засеялі хлебаробы СВК “Агракамбінат Сноў”, 28 % — ААТ “17 Верасня”, па 27 % — ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. Сярэдняя дзённая прыбаўка за 8 верасня склала 4,6 %, найбольшая яна ў “Снове” — 9 %.

 

У сельгаспрадпрыемствах цукровыя буракі ўбраны на плошчы 826,5 га (19 %). У тым ліку 37 % — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, 28 % — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, 26 % — у ЗАТ “1 Мая”. Сярэдняя ўраджайнасць складае 484,5 ц/га. Самая высокая яна — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” (575 ц/га). Па 569 цэнтнераў накопваюць з гектара ў ААТ “Новае жыццё”, па 550 — у ААТ “Сейлавічы”. Усяго ў раёне накопана больш за 40 тысяч тон салодкага карэння. На Гарадзейскі цукровы камбінат яго здадзена на 9 верасня больш за 32 тысячы тон.

 

12 % плошчы кукурузы ўбрана на корм і сілас, а гэта — больш за тысячу гектараў. 22 % убрана ў ААТ “17 Верасня”,     21 % — у СВК “Агракамбінат Сноў”. Ураджайнасць зялёнай масы — 422,4 ц/га, у тым ліку 590 ц/га — у ААТ “Грыцкевічы”, па 435 — у СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Новае жыццё”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Витебской области определена дата проведения регионального фестиваля-ярмарки «Дажынкі-2019»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика