По основным показателям животноводства Кореличский район занимает 18 позицию среди 118 районов Беларуси

Источник материала:  
28.08.2019 —

Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання краіны падведзены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны абласцей, раёнаў і асобных гаспадарак краіны за першае паўгоддзе 2019 года.

По основным показателям животноводства Кореличский район занимает 18 позицию среди 118 районов Беларуси

Па валавых паказчыках, надоях і прывагах Карэліччына ўвайшла ў дваццатку раёнаў рэспублікі з найвышэйшымі вынікамі работы па асноўных накірунках жывёлагадоўлі, заняўшы 18 пазіцыю з магчымых 118. Так, сярэдні надой малака ў раёне за першае паўгоддзе 2019 года склаў 3059 кг, альбо плюс 69 кг да паказчыка за аналагічны перыяд мінулага года. Валавая вытворчасць малака за 6 месяцаў бягучага года – 40162 тоны, альбо 103% да ўзроўню мінулага года, вытворчасць буйной рагатай жывёлы і птушкі – 7473 тоны, ці 107,5% да паказчыка 2018 года. Сярэднясутачныя прывагі на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы склалі 740 грамаў, свіней – 701 грам.

Сярод 169 сельгаспрадпрыемстваў краіны з надоем ад каровы 3500 кг і больш СВК “Свіцязянка-2003” займае 12 пазіцыю ў рэйтынгавай табліцы. На 1 ліпеня 2019 года пагалоўе гаспадаркі склала 1800 галоў. За першае паўгоддзе бягучага года надоена 8400,8 тоны малака, альбо 107,8% да паказчыка за аналагічны перыяд мінулага года. Сярэдні надой малака ад адной умоўнай рагулі склаў 4736 кг.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Арбуз белорусский – 3,5 кило! Подходит ли климат Несвижчины для бахчевых культур?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика