. Як і патрабавалася па тэхналогіі, азімы рапс у раёне пасеялі да 26 жніўня. 25-га жніўня былі закрыты апошнія 105 гектараў. Усяго гэтая каштоўная кармавая культура заняла сёлета 2 873 гектары — 103 % да запланаванага.
. Гаспадаркі раёна актыўна рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых збожжавых. У тым ліку ўносяць мінеральныя ўгнаенні. Так, па стане на 26 жніўня фосфарныя рассеяны на плошчы 5094 га, калійныя — 5387 га.
. Сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да ўборкі цукровых буракоў у раннія тэрміны. На гэтай рабоце задзейнічаны вопытныя механізатары. Напрыклад, у ААТ “Новае жыццё” — Дзмітрый Юрашчык, які ўбірае салодкі корань больш за 20 гадоў. У ААТ “Грыцкевічы” на камбайне “Грыма” шчыруюць механізатары Сяргей Гаспадарык і Сяргей Цыуля. Для ранніх тэрмінаў уборкі тут вызначылі 30-гектарнае поле каля аграгарадка Грыцкевічы, а ўсяго ў гаспадарцы гэтая культура займае 300 гектараў.
У цэлым па раёне буракаводам трэба ўбраць ураджай з плошчы 4383 гектары.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.