У Беларусі па стане на 14 жніўня ўбрана 83,5 % збожжавых і зернебабовых. Намалочана больш за 5 мільёнаў 682 тысячы тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць — 31,9 ц/га. Найбольш ураджайная ніва ў Гродзенскай вобласці — 37,5 ц/га. На другім месцы — Брэсцкая — 35,6 ц/га. На трэцім — Мінская — 34,4 ц/га.
На Міншчыне намалот склаў больш за 1 мільён 465 тысяч тон. Убрана 84,6 % плошчы.
Па стане на 14 жніўня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне нарыхтавана 7370 тон сена і 118791 тона сенажу. Па назапашванні сена паспяхова выканалі свае заданні ААТ “Няс-віжскія Астроўкі”, “17 Верасня”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Юшавічы”, “Сейлавічы”, ЗАТ “1 Мая” і ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”.
На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 8,07 ц кармавых адзінак. У т.л. 12,4 ц — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 12,2 ц — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 11,7 ц — У ААТ “Новае жыццё”, 11,2 ц — у сортавыпрабавальнай станцыі.
Азімы рапс пасеяны ў раёне на 274 гектарах (10 % да плана). 171 га ён заняў у СВК “Агракамбінат Сноў”, 103 га — у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”.