На ОАО «Кореличи-Лён» планируют получить хороший урожай льнотресты и семян

Источник материала:  
14.08.2019 —

Падчас сёлетняй уборкі гучаць імёны перадавікоў не толькі на збожжавых палетках. Героем ільняной эпапеі-2019 стаў трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён” Дзмітрый Буцкевіч, які першым у раёне выцерабіў 150 га лёну.

На ОАО «Кореличи-Лён» планируют получить хороший урожай льнотресты и семян

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка павіншавалі стараннага працаўніка і ўручылі перадавіку грамату райкама АПК, знак пераможцы спаборніцтва і грашовую прэмію на льняным полі непадалёк ад Карэліч, дзе завіхаліся спрытныя прэс-падборшчыкі, працавала тэхніка на адвозцы льнотрасты, а льняныя стужкі ў імгненне вока ўздымаліся вёрткім узбівальнікам. За рулём апошняга – трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён” Мікалай Бокша, які працуе на прадпрыемстве два дзясяткі гадоў.

– Землі пад лён арандуем у гаспадарак раёна, – расказвае намеснік дырэктара ААТ “Карэлічы-Лён” Фёдар Жук. – Так, найбольшая плошча, якая складае 500 га, арандуецца ў КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. У КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, на землях якога мы знаходзімся, – 200 га, у КСУП “Малюшычы” – яшчэ 300 га. Увогуле, сёлета ўборачныя плошчы складаюць 1950 га, на якіх лён поўнасцю выцераблены. Сабрана 286 тон ільнонасення пры сярэдняй ураджайнасці 3,7 ц/га. Увогуле, вырошчванне белага золата – надзвычай працаёмісты працэс. На кожнай стадыі складанага тэхналагічнага ланцужка важную ролю адыгрывае надвор’е, якое часам не дазваляе атрымаць жадаемыя ўраджайнасць ільнонасення і нумар ільнотрасты.

На ОАО «Кореличи-Лён» планируют получить хороший урожай льнотресты и семян

Менавіта так адбылося ў мінулым годзе, калі ў выніку засухі ў пачатку лета лён на некаторых участках загінуў. Сёлета спякота таксама паўплывала на будучы ўраджай, але ў значна меншай ступені. Таму ёсць усе надзеі атрымаць высокія паказчыкі.

– Біялагічны ўраджай лёну — гэта той, які вырас у полі, добры, – дзеліцца Фёдар Жук. – Таму на сённяшні дзень наша асноўная задача – добра папрацаваць на ўборцы паўночнага шоўку. Аднак і тут многае залежыць ад надвор’я. Напрыклад, каб атрымаць выключна шэры колер валакна, неабходна дастатковае ўвільгатненне ў выглядзе расы і дажджу. Аднак, як кажуць, нябеснай канцылярыяй не пакамандуеш.

На ОАО «Кореличи-Лён» планируют получить хороший урожай льнотресты и семян

На ОАО «Кореличи-Лён» планируют получить хороший урожай льнотресты и семян

Таму дакладных прагнозаў наконт канчатковага льнянога ўраджаю бягучага года намеснік дырэктара ААТ “Карэлічы-Лён” рабіць не спяшаецца. Усё, што залежыла ад аграрыяў, было зроблена, поўнасцю выканана неабходная тэхналогія. Дарэчы, сёлета былі прыменены новыя метады вырошчвання лёну, затрачана больш сродкаў на падкормку пасеваў, мінеральныя ўгнаенні, рэгулятары росту.

На ОАО «Кореличи-Лён» планируют получить хороший урожай льнотресты и семян

– Ведаеце, для сябе я даўно ўжо зрабіў выснову: да кожнага поля неабходны індывідуальны падыход. Кожны кавалак зямлі неабходна адчуваць, – адзначае Фёдар Жук. – Толькі тады можна разлічваць на пэўную аддачу. На 12 жніўня нарыхтавана 1500 тон ільнотрасты сярэднім нумарам 0,98. Аднак зараз убіраем сыравіну не з самых лепшых участкаў. Добрыя вынікі прагназуюцца з палёў СВК “Маяк-Заполле”, КСУП “Лукі-Агра”, КСУП “Цырын-Агра”, СВК “Свіцязянка-2003”. На ўзгорках у гэтых сельгаспрадпрыемствах пасевы лёну у некаторай ступені пацярпелі ад спякоты. Аднак у лагчынах плануем атрымаць добры ўраджай ільнонасення і ільнотрасты.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Пять лет назад в Глусском районе появилось крестьянско-фермерское хозяйство «Ермак-Трейд»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика