На Дубровеншчыне пройдзены экватар жніва

Источник материала:  
13.08.2019 —

На Дубровеншчыне пройдзены экватар жніва

Па стане на 12 жніўня ў Віцебскай вобласці ўбрана 55,6% од запланаванага. Намалочана 617779 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 31,4 ц/га. На Дубровеншчыне ўбралі 67,3% ад запланаванага і намалацілі 48997 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 35,9 ц/га (у мінулым годзе — 31,3 ц/га).
Па тэмпах уборкі лідзіруюць хлебаробы ААТ «Якубава-Агра» (78,1%), КУСГП «Зарубы» (77,1%) і ААТ «Каманіна» (74%).
Лепшымі па ўраджайнасці ў раёне з’яўляюцца ААТ «Праўда-С» (54,1 ц/га), ААТ «Якубава-Агра» (44,6 ц/га), а таксама ААТ «Баброва-Агра» і КУСГП «Прыдняпроўскі» (40,9 ц/га).
Працягваецца ў раёне ўборка лёну. Ён выцераблены на 2630 га (92,3% ад задання), траста запрасавана на 334 гектарах, нарыхтавана 1167 тон ільнотрасты.
Сельгаспрадпрыемствы раёна рыхтуюць глебу пад азімыя, узарана амаль 19% ад запланаванага. Некаторыя гаспадаркі пачалі сеяць азімы рапс, яго ў раёне пасеяна 18,2% ад плана.
Працягваецца другі ўкос траў. Усяго на Дубровеншчыне нарыхтавана 28968 тон кармавых адзінак. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 12,05 цэнтнера кармавых адзінак. Лепшы паказчык у ААТ «Каманіна», дзе нарыхтавана 14,7 ц кармавых адзінак і ААТ «Баброва-¬Агра» (14,4 ц кармавых адзінак).
Дубровенскія аграрыі заўжды дэманструюць добрыя вынікі працы. На абласной Дошцы гонару ўжо з’явіліся імёны нашых вадзіцеляў. Так, па стане на 9 жніўня ў лідарах сярод вадзіцеляў — Уладзімір Пабойкін з ААТ «Праўда-С», які перавёз 2484 тоны збожжа.
12 жніўня лепшым сярод вадзіцеляў вобласці прызнаны Аляксандр Бацян з ААТ «Якубава-Агра», які перавёз 2679 тон збожжа.
Працягваецца спаборніцтва на ўборцы ўраджаю сярод аграрыяў Дубровеншчыны. Райкам прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіў першы камбайнавы экіпаж, які дасягнуў тысячнага намалоту збожжа. Імі сталі працаўнікі КУСГП «Прыдняпроўскі» камбайнер Міхаіл Калумбін і памочнік камбайнера Мікалай Юрчанка.


На Дубровеншчыне пройдзены экватар жніва

Атрымалі ўзнагароду і працаўнікі збожжасушыльнага комплексу ААТ «Якубава-Агра» Юрый Кіўкін і Рыгор Свіцін, якія першымі дапрацавалі 2000 тон збожжа.
Віншуем і жадаем далейшых поспехаў лідарам жніва. І ўсім аграрыям Дубровеншчыны жадаем сілы і вытрымкі, а таксама добрага надвор’я.
Святлана ШУРПАКОВА.

←Большинство районов Брестской области завершили уборку зерновых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика