Механизаторы КСУП «Племзавод Кореличи» удостоены республиканских профсоюзных наград

Источник материала:  
09.08.2019 —

У чацвер, 8 жніўня, Карэліччыну наведалі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў і старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Алізаровіч. А нагода для іх візіту была больш чым прыемная – узнагароджанне механізатараў КСУП “Племзавод Карэлічы”, якія выдатна спрацавалі падчас корманарыхтоўкі з траў першага ўкосу.

Механизаторы КСУП «Племзавод Кореличи» удостоены республиканских профсоюзных наград

– Па выніках нарыхтоўкі кармоў з траў першага ўкосу ў кожнай вобласці вылучаны лепшыя сельгаспрадпрыемствы. Менавіта ваша гаспадарка стала адной з перадавых на Гродзеншчыне, – адзначыў Мікалай Лабушаў. – У любым відзе сельгасработ галоўным застаецца чалавечы фактар. Менавіта працаўнікоў рукамі дасягаюцца значныя вынікі і высокія паказчыкі.
Заслужаныя ўзнагароды знайшлі сваіх уладальнікаў. Дыплом Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручаны дырэктару КСУП “Племзавод Карэлічы” Сяргею Брынкевічу. Падзячнымі пісьмамі Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК былі адзначаны трактарыст-машыніст КСУП “Племзавод Карэлічы” Сяргей Лагута, які на “Ягуары-870” змяльчыў 8860 тон зялёнай масы, механізатар гаспадаркі Мікалай Станкевіч, які на МТЗ-3522 перавёз 2061 тону “зялёнкі” і трактарыст-машыніст Арцём Лазінскі, які быў заняты на трамбоўцы сянажнай масы. Падзячным пісьмом Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны працаўнік гаспадаркі Аляксандр Акулік, які быў задзейнічаны на прасаванні, і Мікалай Гіль, які адказна працаваў на зграбанні і варашэнні траў.

Механизаторы КСУП «Племзавод Кореличи» удостоены республиканских профсоюзных наград

Механизаторы КСУП «Племзавод Кореличи» удостоены республиканских профсоюзных наград

Механизаторы КСУП «Племзавод Кореличи» удостоены республиканских профсоюзных наград

Механизаторы КСУП «Племзавод Кореличи» удостоены республиканских профсоюзных наград

Механизаторы КСУП «Племзавод Кореличи» удостоены республиканских профсоюзных наград

Механизаторы КСУП «Племзавод Кореличи» удостоены республиканских профсоюзных наград

Механизаторы КСУП «Племзавод Кореличи» удостоены республиканских профсоюзных наград

Механизаторы КСУП «Племзавод Кореличи» удостоены республиканских профсоюзных наград

Таксама старанныя механізатары племзавода “Карэлічы” пачулі словы ўдзячнасці за працу і пажаданні далейшых працоўных перамог ад намесніка старшыні райвыканкама Анатолія Коршуна і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Пянькоўскай.

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара

←Экспрэс-інфармацыя з палёў раёна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика