“Турыно-агра”: з адказным стаўленнем да хлеба
Хлеб патрабуе адказных да сябе адносін, расхлябанасці і абыякавасці не церпіць. Кожны, хто працуе на жніве, ведае: надвор’е не паправіш, з дажджом ці засухай не паспрачаешся, але ўсё, што залежыць ад чалавека, зрабіць можаш і павінен. Менавіта па такім прынцыпе працуюць у “Турыно-агра”, куды мы завіталі ў самы разгар жніва.