Последние несколько дней комбайны ОАО «Синегорское» убирают хлеб на полях «Белой Липы»

Источник материала:  
06.08.2019 —

Апошнія некалькі дзён камбайны ААТ “Сінягорскае” ўбіраюць збожжа на палетках “Белай Ліпы”. Задзейнічана пяць экіпажаў.

 Последние несколько дней комбайны ОАО «Синегорское» убирают хлеб на полях «Белой Липы»

Арэнда камбайнаў сельгасарганізацыі абыходзіцца 15% ад намалочанага, расказала дырэктар ААТ “Белая Ліпа” Зоя Конышава.

 — Кожны дзень мы прывозім і адвозім механізатараў на работу, забяспечваем іх харчаваннем. Камбайны таксама запраўляем уласным палівам, арганізоўваем іх ахову ў начны час. Дапамога суседзяў – для нас знаходка, бо сваіх камбайнаў мала, — не хавае кіраўнік.

Не супраць аказваць дапамогу і кіраўніцтва ААТ “Сінягорскае”, дзе ўборачная плошча сёлета адносна невялікая.

 — Азімыя культуры мы абмалацілі, яравыя яшчэ не паспелі. Чаму б не дапамагчы? Магчыма заўтра белаліпцы прыйдуць нам на дапамогу, — тлумачыць сваю пазіцыю Уладзімір Сухвал.

 З добрым настроем працуюць на чужых палетках механізатары ААТ “Сінягорскае”. Большы намалот — большы заробак.

 У гэтыя дні ў ААТ “Белая Ліпа” можна сустрэць механізатараў, вадзіцеляў і з іншых арганізацый раёна: ААТ “Сінягорскае”, участка “Сенненскі” Віцебскай ПМС, ДЭУ-38. Перад хлебам, як кажа народная мудрасць, усе роўныя.

“ГС”.

НА ЗДЫМКУ: Генадзь Тарун, Сяргей Гарбачоў, Аляксей Прыстаўка, механізатары ААТ “Сінягорскае”, Яўген Міхалёнак (у цэнтры),  вадзіцель ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс”, перад выездам у поле.

←С 100-тысячным намолотом!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика