Экспрэс-інфармацыя з палёў раёна

Источник материала:  
06.08.2019 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

. Хлебаробы Нясвіжскага раёна па стане на раніцу 5 жніўня, як паведамілі нам у райсельгасхарчы, убралі 20 014 гектараў збожжавых і зернебабовых. У тым ліку за апошні дзень, 4 жніўня, — больш за 1 239 гектараў. Найбольшыя плошчы былі вызвалены за дзень у ААТ “Лань-Нясвіж”(221 га), СВК “Агракамбінат Сноў” (209 га), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (176 га).

. Як бачна са зводкі, чатыры гаспадаркі паспяхова завяршылі жніво, прытым ААТ “Гарадзея” прыйшло да фінішу першым.

. Намалочана па раёне на ўчарашні дзень больш за 120 тысяч тон збожжа. Нясвіжчына па-ранейшаму лідзіруе ў вобласці па валавым зборы. Услед ідуць Слуцкі, Капыльскі, Клецкі і Салігорскі раёны.

. Ураджайнасць раёна — 60,1 ц/га — таксама самая высокая па Міншчыне. Па 49,5 цэнтнера на круг збіраюць у Дзяржынскім, па 48,4 ц — у Клецкім, па 45,1 ц — у Мінскім раёнах.

. Па ўраджайнасці першае месца ў вобласці трымаюць хлебаробы ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна. На другім месцы — наша ААТ “Новае жыццё”, на трэцім — СВК “Агракамбінат Сноў”, на чацвёртым — ААТ “Грыцкевічы”.

. Першае месца ў Мінскай вобласці на дапрацоўцы зерня ўпэўнена трымае аператар збожжасушыльнага комплексу КЗСВ-40Г-Н ААТ “Новае жыццё” Анатоль Казляк. Па стане на 5 жніўня ён прасушыў амаль 12 тысяч тон.

. Па стане на 5 жніўня хлебаробы раёна прадалі дзяржаве 14 355 тон харчовай пшаніцы — 99 % ад дзярж-заказу, — і 942,4 тоны піваварнага ячменю (67,31 %).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Экспрэс-інфармацыя


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Жніво-2019. Хлебаробы Нясвіжчыны накіравалі частку камбайнаў і аўтамашын на дапамогу Чэрвеньскаму раёну

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика