У Нясвіжскім раёне віншавалі двухтысячнікаў

Источник материала:  
04.08.2019 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Здаецца, зусім нядаўна віншавалі камбайнераў, якія намалацілі тысячу тон збожжа і вадзіцеляў, перавёзшых такую ж колькасць «золата» з палёў.  І вось новая рэкордная лічба прагучала над ураджайнымі прасторамі Нясвіжчыны — ёсць намалот у дзве тысячы тон збожжа! Ёсць дзве тысячы тон збожжа, перавезенага вадзіцелямі ад камбайнаў!

Першымі ў раёне да дзвюхтысячнага намалоту прыйшлі працаўнікі СВК «Агракамбінат Сноў»  — камбайнёр Сяргей Вайняк і вадзіцель Сяргей Браусевіч. Падзячныя лісты старшыні Нясвіжскага райвыканкама двухтысячнікам уручыў  старшыня райвыканкама Аляксандр Ломскі. З высокімі паказчыкамі аграрыяў таксама павіншаваў  старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман і уручыў ім падарункі ад сельгаспрадпрыемства.

  • У Нясвіжскім раёне віншавалі двухтысячнікаў

“НН”

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Передовики района на уборке зерновых и зернобобовых культур, рапса + инфографика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика