Профсоюзы Кореличчины наградили тысячников на жатве-2018

Источник материала:  
02.08.2019 —

Чарговыя ўзнагароды і віншаванні ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі лепшыя хлебаробы Карэліччыны, якія сталі пераможцамі раённага спаборніцтва на жніве-2019, паказаўшы лепшыя вынікі ў адпаведнай групе камбайнаў.
У віншавальны маршрут увайшлі тры сельгаспрадпрыемствы раёна: КСУП “Лукі-Агра”, КСУП “Цырын-Агра” і СВК “Жухавічы”. Цёплыя словы ўдзячнасці за працу і віншаванні з перамогай ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Пянькоўскай і кіраўніцтва гаспадарак старанныя працаўнікі пачулі на шчодрай ніве Карэліччыны, на некалькі хвілін пакінуўшы кабіны камбайнаў.
Героямі сёлетняга жніва сталі экіпаж Аляксандра Зусько і Андрэя Крапіўніцкага з КСУП “Лукі-Агра”, якія на камбайне “Джон-Дзір” першыя ў раёне намалацілі 1500 тон зерня, экіпаж Дзмітрыя Кулініча і Дзмітрыя Лазарчыка з КСУП “Цырын-Агра”, якія на “КЗС-10К” дасягнулі намалоту 1000 тон, і камбайнер з “Жухавіч” Віктар Квапіс і памочнік Генадзій Крупко, якія на камбайне “КЗС-1218” першыя на Карэліччыне намалацілі 1000 тон зерня.

Профсоюзы Кореличчины наградили тысячников на жатве-2018

Профсоюзы Кореличчины наградили тысячников на жатве-2018

Профсоюзы Кореличчины наградили тысячников на жатве-2018

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара

←По состоянию на 2 августа в Буда-Кошелевском районе убрано 43% площадей зерновых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика