Учора першымі ў раёне завяршылі жніво працаўнікі ААТ “Гарадзея”. Яго вялі камбайнеры Валянцін Аляшкевіч, Андрэй Баран, Максім Валасюк, Вячаслаў Галавацкі, Аляксандр Каховіч, Георгій Ліхута, Міхаіл Мураўёў, Дзмітрый Шмат і іх памочнікі Алег Сабко, Павел Рыкаванаў, Раман Дрык, Сяргей Сёмуха, Дзмітрый Гурын, Сяргей Філіповіч, Міхаіл Мароз, Уладзімір Камёнка. У зладжаным тандэме з імі на адвозцы збожжа працвалі вадзіцелі Дзяніс Абрамовіч, Дзмітрый Абрамовіч, Вікенцій Гурын, Мікалай Долмат, Аляксандр Катовіч, Ігар Магільніцкі і Дзмітрый Магільніцкі. Кожны працаваў на аўтамашыне “МАЗ-5551”.
Лепшымі на жніве сябе паказалі камбайнеры Георгій Ліхута, які намалаціў 1849,6 тон, Андрэй Баран — 1653,4 тон, Дзмітрый Шмат — 1542,8. Больш за ўсіх збожжа перавёз Вікенцій Гурын — 1946,5 тон, за ім — Мікалай Долмат (1808,6 тон), трэці паказчык у Дзяніса Абрамовіча — 1738,6 тон.
Збожжавая ніва займала сёлета 1699 га. З іх 765 га — азімая пшаніца, 430 — азімая трыцікале, 504 га — ячмень. Усе гэтыя плошчы былі засеяны элітнымі сартамі. Азімай пшаніцы — “Аўгусціна”, “Багатка”, “Элегія”, “Ода”, ячменю — “Добры”, “Ладны” і “Магутны”. Трыцікале ў асноўным прадстаўлены сортам “Дзінара”, упершыню адзін участак для эксперыменту засеялі сортам “Імпульс”.
Больш за ўсіх парадаваў ўраджайнасцю яравы ячмень – 59,2 ц/га. Сярэдняя ўраджайнасць па гаспадарцы склала 58,5 ц/га.

Для лідара сёлетняй уборкі ў ААТ “Гарадзея”, аднаго з самых вопытных камбайнераў гаспадаркі
Георгія Ліхуты сёлетняе жніво — юбілейнае, 30-е. Літаральна за адзін дзень, 29 ліпеня, Георгій Міхайлавіч на дыстанцыі раённага спаборніцтва сярод камбайнераў з пятага месца падняўся на трэцяе. А за дзень 30 ліпеня — на другое.

Камбайнер Дзмітрый Шмат (злева) на сёлетнім жніве ўваходзіць у тройку лідараў, перавыконваючы дзённае
заданне больш чым у паўтара раза. У пары з ім працуе памочнік Сяргей Філіповіч

Камбайнер Міхаіл Мураўёў на “КЗС-1218” — у ліку лепшых на жніве ў гаспадарцы

За бесперабойнай работай свайго аб’екта пільна сочаць старшы аператар збожжасушыльнага
комплексу гаспадаркі Іван Яцкевіч і загадчык збожжатока Наталля Казарская

Добра падсілкавацца падчас гарачага працоўнага дня — справа жыццёва неабходная. Ужо пяты сезон смачныя абеды механізатарам падае раздатчыца сталовай гаспадаркі Яўгенія Жэрка
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.