Лепшыя аператары
Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за чэрвень.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Аксаны Кудраўцавай з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 583 кілаграмы малака. Другое месца ў Таццяны Савуць з МТФ “Валожынкі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім атрымала ад адной каровы 481 кілаграм малака. Трэцяе месца ў Таццяны Касарэўскай з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі” — у сярэднім надаіла на адну карову 470 кілаграмаў малака.
Чацвёртае месца ў Святланы Антонькінай з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра” з паказчыкамі 452 кілаграмы малака. Пятае — у Настассі Пісарэнка з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, у сярэднім жанчына на адну карову надаіла 447 кілаграмаў малака.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Віктара Пачопкі з фермы “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 649 грамаў. Другое месца ў Валянціны Рубніковіч і Івана Рубніковіча з фермы “Сталіца” ААТ “Княж”. Сярэднясутачная прывага ў іх гурце — 633 грамы. Трэцяе месца ў Юрыя Хаданёнка з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”. Сярэднясутачная прывага ў яго гурце — 621 грам.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.