В Витебской опытной мелиоративной станции ведут обмолот семенников злаковых трав

Источник материала:  
09.07.2019 —

У Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі вядуць абмалот насеннікаў злакавых траў. Аўсяніца чырвоная абмалочана на 44 га.

В Витебской опытной мелиоративной станции ведут обмолот семенников злаковых трав

Ворах адразу ж накіроўваецца на дапрацоўку. Спачатку ён трапляе на напольную сушылку, пасля — на сарціроўку, дзе насенне аддзяляецца ад паловы і засыпаецца ў мяхі. Гэтыя нескладаныя работы выконваюць пераважна падлеткі, вучні сенненскіх школ. Многія працуюць не першы год. Як Сяргей Сапотка, вучань 10 класа сярэдняй школы № 2, якому сёлета даверылі работу на петкусе. Хлопец сочыць, каб ворах рытмічна паступаў у машыну, каб яна працавала на поўную магутнасць. Перыядычна даводзіцца адстаўляць тару, напоўненую насеннем ці паловай. Праца патрабуе не толькі фізічнай сілы, некаторых працоўных навыкаў, а яшчэ і ўважлівасці.

 — З правіламі бяспечнай працы на таку нас азнаёмілі пры прыёме на працу, — запэўнівае Сяргей.

В Витебской опытной мелиоративной станции ведут обмолот семенников злаковых трав

 Працаваць хлопцу падабаецца. Па-першае, за работу выплачваецца матэрыяльнае ўзнагароджанне. Не менш важна, што набываюцца новыя працоўныя навыкі.

 — Нават з сябрамі даводзіцца кантактаваць у новых абставінах, у якіх раптам адкрываеш у сабе, у аднакласніках новыя якасці, — дзеліцца ўражаннямі хлопец.

 Асноўная маса падлеткаў працуе на сушылцы. Тут фізічная праца не менш напружная, хоць некалькі і аднастайная. Зрэшты, падобныя абставіны не змяншаюць працоўны імпэт падлеткаў.

 — Без дадатковай рабочай сілы нам не абысціся. У перыяд жніва, як правіла, прыцягваем на дапамогу вучняў-старшакласнікаў сенненскіх школ. Хлопцаў не спыняе нават адлегласць у 10 км, якую яны пераадольваюць самастойна на веласіпедах, — расказала Наталля Іванова, вядучы аграном ВДМС.

В Витебской опытной мелиоративной станции ведут обмолот семенников злаковых трав

 Насеннікамі траў занята плошча ў 223 га. Попыт на насенне ёсць, нягледзячы на тое, што кошт суперэліты, якая вырошчваецца і рэалізуецца станцыяй, даволі высокі. Канюшыну белую, лугавую, як правіла, набываюць сельгасарганізацыі, якія спецыалізуюцца на вытворчасці малака і мяса. Бяруць насенне траў усе спецыялізаваныя абласныя аб’яднанні Беларусі. Як і многія прыватныя арганізацыі, што таксама купляюць насенне траў у Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі, яны рыхтуюць пашавыя ці злакавыя сумесі. Новая прадукцыя даволі запатрабаваная на рынках Беларусі і Рассіі.

 Фота Аляксандра Лазюка.

←Победители районного соревнования на заготовке кормов с трав первого укоса награждены Дипломами и памятными подарками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика