Другі ўкос траў у ААТ “Грыцкевічы” вядуць механізатары Сяргей Цыуля і Анатоль Каваленя. З граблямі даводзяць зялёную масу да патрэбнай кандыцыі Аляксей Капуста і Аркадзь Плотка. На падборы і здрабненні правяленай масы на сянаж заняты вопытны механізатар Сяргей Леўшык і яго малады калега Андрэй Клім, якому сёлета ўпершыню даручылі гэту работу.
Закладваюць сянаж у траншэю ля фермы “Мацылёўшчына”.
Па стане на 25 чэрвеня другі ўкос шматгадовых траў праведзены ў гаспадарцы на плошчы 288 гектараў, убрана 211 га — са 139 га звезлі добрае сена, з 72-х — здробненую масу на сянаж.
Дарэчы, Сяргей Леўшык на КВК-800 уваходзіў у склад механізаванага звяна нашага раёна, якое дапамагала ўбіраць травы першага ўкосу на Валожыншчыне.