Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра»

Источник материала:  
19.04.2019 —

Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра»На календары толькі пачалася трэцяя дэкада красавіка, а пасяўная кампанія перасягнула свой экватар. Па стане на 18 красавіка па раёне пасеяна    60,6      працэнта яравых зерневых культур. Сухое надвор’е дазваляе аграрыям Шаркаўшчынскага раёна паскоранымі тэмпамі засяваць палеткі.

16 красавіка мы наведалі ААТ “Ельня-Агра”, каб пацікавіцца станам спраў у адной з перадавых гаспадарак нашага раёна. Сустрэўшы каля адміністрацыйнага будынка дырэктара сельгаспрадпрыемства Міхаіла Якімовіча і яго намесніка па ідэалагічнай рабоце Ніну Буду, не губляючы часу, мы разам з імі рушылі на “Ніве” па палетках акцыянернага таварыства.

За вёскай Буды на полі брыгада працоўных збірала каменне ў трактарны прычэп.

— Справа гэта вельмі неабходная, — кажа Міхаіл Мікалаевіч, — бо калі цяпер не сабраць камяні з палёў, то падчас жніва цалкам верагодна, што яны могуць трапіць у механізмы зернеўборачных камбайнаў.

Дырэктар гаспадаркі спачатку пацікавіўся станам спраў у работнікаў, а потым павіншаваў механізатара Аляксея Фёдарава з працоўнымі дасягненнямі, уручыў яму падзяку ад адміністрацыі і прафкама, а таксама грашовую прэмію.

Пераадолеўшы некалькі кіламетраў дарогі паміж вёскамі Буды і Белы Двор, мы трапілі ва ўрочышча Масткі. Тут працаваў на К-701 у счэпе з дыскатарам механізатар Уладзімір Яблонскі. Следам за ім зерневыя сеяў на КЗР-10 з сеялкай “Лемкен” Андрэй Удобкін. На падвозе зерня задзейнічаны Іван Пажарскі. Рокат магутнай тэхнікі быў чутны здалёк. Мясціны гэтыя амаль абязлюдзелі, але палеткі ААТ “Ельня-Агра” апрацоўвае кожны год. Усе ўчасткі, нават самыя малаконтурныя, пушчаны ў севазварот. Механізатары, на некалькі хвілін прыпыніўшы сваю тэхніку, прама ў полі прымалі віншаванні за добрасумленную работу ад кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.

— Вельмі важна заахвоціць работнікаў не толькі маральна, але і матэрыяльна, — падкрэслівае намеснік дырэктара Ніна Буда. — Гэта, несумненна, надае стымул для далейшых працоўных дасягненняў. Кіраўніцтва гаспадаркі і прафсаюзны камітэт заўсёды ідуць насустрач сваім работнікам, гэта ў нас даўно ўвайшло ў практыку.

— А дзе ж працуе іншая тэхніка вашай гаспадаркі? — спыталі мы ў Міхаіла Якімовіча.

— Хутка пабачыце, — адказаў дырэктар. — Цяпер мы паедзем на 44-гектарнае поле за вёскай Мікіцёнкі.

Ворыва культыватарамі апрацоўвалі чатыры адзінкі тэхнікі: Яўгеній Арэх на МТЗ-1523, Аляксандр Мацкевіч на МТЗ-920, Іван Шышковіч на МТЗ-3022 і Дзмітрый Мацкевіч на Т-150К. Як не дзіўна, але толькі ў ААТ “Ельня-Агра” маюцца дзве адзінкі трактароў Т-150К, зробленых яшчэ ў савецкі час на Харкаўскім трактарным заводзе. Тэхніцы ўжо больш трыццаці год, але ва ўмелых руках механізатараў яна працягвае працаваць.

— Паважаныя механізатары, вялікі дзякуй вам за вашу шчырую і самаадданую працу на карысць нашай гаспадаркі, — з такімі словамі звярнуўся да мужчын Міхаіл Мікалаевіч. — На вас, сумленных працаўніках, трымаецца наш агульны дабрабыт, памнажаюцца працоўныя поспехі. У якасці матэрыяльнага заахвочвання дазвольце мне ўручыць кожнаму з вас грашовыя прэміі. Няхай вам заўсёды шчасціць у жыцці, а праца прыносіць карысць не толькі гаспарарцы, але і вашым сем’ям.

Несумненна, кожнаму прыемна было пачуць такія словы падзякі ад кіраўніка акцыянернага таварыства. Пасля гэтага механізатары, не марнуючы часу, зноў завялі рухавікі сваіх “сталёвых коней” і адзін за адным рушылі на поле. Толькі кнігаўкі, чародкамі ўзлятаючы за трактарамі, сваім птушыным крыкам дапаўнялі гул рухавікоў.

Прыемна было пабачыць у чарговы раз і ветэранаў сельгасвытворчасці Льва Васілеўскага і Мікалая Якімовіча. Мужчыны займаліся пагрузкай і вывазам арганічных угнаенняў на полі каля вёскі Іванава. Абодва ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але не пакідаюць сваю механізатарскую справу. На гэтым тыдні яны ўносяць арганіку пад сяўбу кукурузы.

З самага пачатку пасяўной кампаніі лідарам не толькі па гаспадарцы, але і па раёне на ўнясенні мінеральных тукаў з’яўляецца вадзіцель Васілій Якімовіч. Па стане на 18 красавіка на агрэгаце “Раса” мужчына ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы       705   гектараў.

Наведалі мы і механічныя майстэрні. Рамонтам счаплення ў трактары МТЗ-1221 займаўся Генадзій Радкевіч. Мужчына жыве ў аг. Германавічы, працуе ў ААТ “Княж”. Але ўжо не першы год дапамагае падчас пасяўной кампаніі суседняй гаспадарцы. Маючы вялізны вопыт працы і стаж работы, ён з любой тэхнікай на “ты”. Генадзію Міхаіл Мікалаевіч таксама ўручыў грашовую прэмію як аднаму з лепшых механізатараў.

Несумненна, што працоўныя паказчыкі аграрыяў у многім залежаць і ад таго, наколькі сытна і смачна яны падсілкуюцца. А пра гэта клапоцяцца работнікі сталовай — загадчыца Фаіна Фаміна і повар Алёна Осіпава. Двойчы на дзень яны гатуюць і развозяць па чарзе па палетках гарачыя каларыйныя і разнастайныя стравы — абед і падвячорак, за што кожны работнік ім вельмі ўдзячны.

У дзень нашай паездкі ў ААТ “Ельня-Агра” былі ўзнагароджаны 13 механізатараў і вадзіцеляў — работнікаў, якія дасягнулі лепшых паказчыкаў падчас вясенне-палявых работ.

Па стане на 18 красавіка ў гаспадарцы пасеяна      71,3      працэнтаў зерневых да плана,     97   працэнтаў яравога рапсу, хутка распачнецца сяўба кукурузы. Вясенняя пасяўная кампанія набліжаецца тут да свайго фінішу.

Сяргей РАЙЧОНАК

Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра» Да свайго фінішу набліжаецца пасяўная кампанія ў ААТ «Ельня-Агра»

Comments are closed.

Яндекс.Метрика