СВК «Маяк-Заполле» і СВК «Жухавічы» завяршылі падрыхтоўку зямлі пад сяўбу зерневых культур

Источник материала:  
08.04.2019 —

Аграрыі Карэліччыны актыўна працуюць на палях раёна: рыхтуюць глебу пад сяўбу яравых культур, закладваюць ураджай бягучага года, уносяць мінеральныя і арганічныя ўгнаенні.

СВК «Маяк-Заполле» і СВК «Жухавічы» завяршылі падрыхтоўку зямлі пад сяўбу зерневых культур

Па стану на 5 красавіка пад сяўбу зерневых культур падрыхтавана 15855 га, што складае 79% агульных пасяўных плошчаў. СВК “Маяк-Заполле” і СВК “Жухавічы” поўнасцю справіліся з пастаўленай задачай.

Пасяўная кампанія-2019 на Карэліччыне ідзе поўным ходам. Аграрыі раёна сеюць авёс, ячмень, пшаніцу. На раніцу 5 красавіка пасеяна 4788 га яравых культур, альбо 24% ад запланаванай колькасці ў 20081 га.

Да сяўбы цукровых буракоў прыступілі тры гаспадаркі раёна: СВК “Маяк-Заполле”, СВК “Свіцязянка-2003” і КСУП “Цырын-Агра”.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Перадавікі на вясенняй сяўбе ў Карэліцкім раёне па стану на 4 красавіка 2019 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика