У Віцебску ўшанавалі лепшых жывёлаводаў нашай вобласці

Источник материала:  
27.03.2019 —

У Віцебску ўшанавалі лепшых жывёлаводаў нашай вобласціУ мінулую пятніцу, 22 сакавіка, у Віцебскай абласной філармоніі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім ушанавалі лепшых жывёлаводаў нашай вобласці. Удзел у ім прыняла і дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна ў складзе старшыні раённага аб’яднання прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяны Альшэўскай, дырэктара ААТ “Княж” Уладзіміра Буды, аператараў машыннага даення ААТ “Даватарскі” Таццяны Касарэўскай, ААТ “Княж” Алены Мухамора, аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы ААТ “Ельня-Агра” Алены Пучылы, ААТ “Буеўшчына” Валянціны Недзведзь.

За добрасумленную працу і высокія вытворчыя паказчыкі Алене Пучыле была ўручана Падзяка старшыні Віцебскага аблвыканкама. Уладзімір Буда ўзнагароджаны граматай старшыні Віцебскага абласнога аграпрамысловага саюза. Памятныя падарункі атрымалі ўсе прадстаўнікі дэлегацыі. Пасля асноўнай часткі мерапрыемства для прысутных падрыхтавалі канцэрт.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика