На дварэ мароз і снежныя завеі. А хлебаробы раёна жывуць клопатамі пра веснавыя палявыя работы, якія пачнуцца, не паспееш азірнуцца.

Фота 1

Фота 2
На днях журналісты “НН” наведалі ААТ “Лань-Нясвіж”. У майстэрні рабочыя даводзілі да ладу тэхніку. Так, Самвэл Лапцеў (фота 1) рамантаваў каробку перадач свайго трактара МТЗ-1221. Механізатар выконвае розныя работы. А вясной будзе падвозіць воду да апырсквальніка пры апрацоўцы пасеваў.
Павел Цыган (фота 2) працуе слесарам, уваходзіць у склад рамонтнай брыгады гаспадаркі. У гэтыя дні ён абнаўляе агрэгат АКШ-7,2 — незаменную машыну для перадпасяўной падрыхтоўкі глебы.
Фота Вольгі КАНДРУКЕВІЧ.