Начальник управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома Анатолий Коршун на встрече с тружениками ГП «Черняховский-Агро» подвел итоги аграрного года

Источник материала:  
14.12.2018 —

13 снежня начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Анатолій Мікалаевіч Коршун выступіў са справаздачай перад працоўным калектывам ДП “Чарняхоўскі-Агра”, падчас якой былі падведзены вынікі аграрнага года.

Начальник управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома Анатолий Коршун на встрече с тружениками ГП «Черняховский-Агро» подвел итоги аграрного года

– Калі ёсць хлеб, тады і зімоўка пройдзе паспяхова, – адзначыў Анатолій Коршун. – З-за летняй гарачыні 2018 год стаў сапраўды складаным для працаўнікоў зямлі. Тым не менш карэліцкімі аграрыямі намалочана 85 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 44,1 ц/га. Гэта другі паказчык у вобласці і чацвёрты ў рэспубліцы. Недахоп зерневых удалося часткова кампенсаваць за кошт намалоту кукурузы.
Як адзначыў Анатолій Коршун, ад колькасці і якасці нарыхтаваных кармоў напрамую залежаць паказчыкі жывёлагадоўчай галіны раёна. Безумоўна, аграрыі Карэліччыны плённа папрацавалі падчас сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі: нарыхтавана дастатковая колькасць сена, сенажу і сіласу.

Начальник управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома Анатолий Коршун на встрече с тружениками ГП «Черняховский-Агро» подвел итоги аграрного года

Узрадавала працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў сярэдняя раённая ўраджайнасць цукровых буракоў – 596 ц/га. Але існуюць пэўныя пытанні са здачай салодкіх караняплодаў на Гарадзейскі цукровы камбінат, які не спраўляецца з перапрацоўкай усяго аб’ёму вырашчанай прадукцыі. На сённяшні дзень на палях раёна знаходзіцца каля 22 тысяч тон салодкіх каранёў.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←В Республике Беларусь во второй раз пройдут республиканские конкурсы в сфере зооветеринарного бизнеса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика