Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна, абслугоўваючых і перапрацоўваючых прадпрыемстваў! Шаноўныя ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з нагоды прафесійнага свята. Свята ўраджаю датычыцца ўсіх, хто працуе на зямлі, клапоціцца пра добрыя здабыткі, хто неразрыўна звязаў свой лёс з сялянскай працай — нялёгкай, але такой патрэбнай і пачэснай.
Поспехі і перамогі аграрыяў — у самаадданай працы кожнага калектыву сельскагаспадарчай і перапрацоўчай вытворчасці, спецыялістаў, кіраўнікоў, ветэранаў, моладзі, работнікаў сацыяльна-культурнай сферы на сяле. Вялікая ўдзячнасць вам за майстэрства і любоў да роднай зямлі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Паважаныя працаўнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу Карэліцкага раёна!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Гэта свята, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто самааддана любіць родную зямлю і працуе на ёй у імя яе росквіту. Гэта свята ўсіх тых, хто выбраў сваёй прафесіяй важную і неабходную справу, вынікі якой увасабляюцца ва ўрадлівасці палёў, багацці ўраджаю і ўзроўні жыцця кожнага з нас.
Змяняюцца часы, тэхналогіі і метады працы, але нязменнай застаецца наша патрэба ў прадукцыі, вырашчанай на зямлі. І пакуль будуць людзі, якія жывуць і самааддана, з цеплынёй і любоўю працуюць на гэтай ніве, датуль будзе жыць наша нацыя і наша краіна.
Нізкі паклон вам за руплівасць і прафесійнае майстэрства, за плённую працу і адданасць справе хлебаробаў.
Жадаю вам творчага ўздыму, натхнення ў ажыццяўленні сваіх мар і задум, здароўя, дабрабыту, шчасця ў сям’і.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Навагрудскай
выбарчай акрузе № 57.
Папко В.М.