Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018» прайшоў у Мядзелі. Песні і музыка былі чуваць з самай раніцы. Усіх тут сустракалі ветліва і добразычліва. Свой падарунак гасцям і ўдзельнікам галоўнага свята аграрыяў падрыхтаваў кожны раён вобласці. Весела зазывалі маляўнічыя падворкі, прайсці міма якіх было немагчыма. Працавалі гандлёва-прамысловыя рады айчынных вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, экспазіцыі і тэматычныя пляцоўкі.
Значнай і яскравай падзеяй гэтага дня была ўрачыстая цырымонія адкрыцця на вуліцы Набярэжнай будынка аддзела ЗАГС Мядзельскага райвыканкама.
Асноўнай святочнай пляцоўкай стала плошча на беразе возера Мястра ў самым цэнтры горада. Тут ва ўрачыстай абстаноўцы, пад купалам амфітэатра прайшлі галоўныя святочныя мерапрыемствы.
Урачыстаму шэсцю дэлегацый свята папярэднічала сімвалічнае ўручэнне караваяў і снапоў пшаніцы старшыні Мінскага аблвыканкама Анатолю Ісачанку. Пасля чаго губернатар абвясціў аб адкрыцці фестывалю. Святочнае шэсце ўзначаліў пераможца-хлебароб з сімвалічным караваем «Дажынкі-2018». За ім рухаліся дэлегацыі ад кожнага раёна. На нашых здымках вы бачыце фрагменты шэсця дэлегацыі Нясвіжскага раёна.
Чытайце вялікі рэпартаж у наступным нумары газеты.
“НН”.