Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Источник материала:  
26.09.2018 —

Свята са жніўным напевам

Яшчэ па-летняму цёплым надвор’ем віталі асіповіцкія “Дажынкі” працаўнікоў ніў у пятніцу ў аграгарадку Вяззе. Месцам сустрэчы стала тэрыторыя Вяззеўскага сельскага Дома культуры. З абедзеннага часу тут працавалі падворкі клубаў раёна, Цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі, народных рамёстваў, камбіната бытавога абслугоўвання ды іншых устаноў. Выставы работ, створаных рукамі асіповіцкіх умельцаў, бяспройгрышныя латарэі, сувеніры на любы густ чакалі наведвальнікаў. Удосталь было розных пачастункаў — і шашлыкоў, і садавіны-гародніны, і кандытарскіх вырабаў, якія прапаноўвалі завітаўшым на свята землякам як дзяржаўныя, так і прыватныя гандлёвыя арганізацыі. Папрыгажэў і сам аграгарадок: па добраўпарадкаванні населенага пункта папярэдне быў праведзены не адзін суботнік, з’явіліся новыя агароджы, быў ачышчаны бераг вадасховішча, асаблівая ўвага надзялялася тэрыторыі СДК.

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Рознабакова спрыяльны дзень дазволіў правесці ўшанаванне герояў жніва-2018 на адкрытай пляцоўцы, што мела шэраг пераваг: за падзеямі на сцэне маглі назіраць усе жадаючыя, лагодныя павевы ветрыку дарылі камфортныя адчуванні.

Першымі на сцэну запрашаліся старшыня райвыканкама Павел Налівайка і яго намеснік, начальнік райсельгасхарчу Віктар Зуеў, які і адрапартаваў, што аграрыямі Асіповіччыны намалочана 17600 тон збожжа і зернебабовых. Кранальным момантам было ўручэнне кіраўніцтву раёна і гаспадарак караваяў — сімвалаў жыцця, урадлівасці і дабрабыту. Гэтыя прыгожыя вырабы спецыяльна да свята былі зроблены стараннымі рукамі працаўнікоў ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”. Павел Налівайка ў сваім прывітальным слове шчыра падзякаваў хлебаробам за іх нялёгкую карпатлівую працу.


Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

 

Нягледзячы на тое што ў нашы дні свята “Дажынак” набыло новае гучанне, яго душа і сэнс засталіся нязменнымі: глыбокая павага да ганаровай справы хлебароба, людзей, якія памнажаюць багацце роднай зямлі. Бягучы год быў нялёгкім для працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, надвор’е, як заўсёды, унесла свае карэктывы ў планы аграрыяў, аднак зроблена ўсё магчымае, каб сабраць хлеб своечасова і без страт.

Шэраг працаўнікоў атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі. У спаборніцтве за дасягненне лепшых паказчыкаў на жніве сярод арганізацый стаў філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, дзе атрымана 98,8 кілаграма збожжавых і зернебабовых культур на бала-гектар пасяўной плошчы, а валавы збор склаў 5,5 тысячы тон, таму раней за іншых і выклікаўся на сцэну дырэктар сельгаспрадпрыемства Леанід Гардзецкі. Сярод галоўных аграномаў вызначыліся Раман Давідовіч з названай гаспадаркі, Валерый Маслянковіч і Кацярына Максімюк з ААТ “ЖорнаўкаАГРА” і “Лапічы” адпаведна. У інжынернай службе лепшымі названы Максім Шаўчэнка з філіяла “Белшына-агра”, Міхаіл Чарапок з ААТ “ЖорнаўкаАГРА” і “авангардавец” Юрый Раманоўскі. Першыя ў спісе перадавых старшых камбайнераў і камбайнераў адзначаны працаўнікі “Белшыны-агра” Сцяпан Давідовіч і Рыгор Грышановіч, якія намалацілі 916,4 тоны зерня на ўмоўны камбайн. Слаўны працоўны дуэт выклікаўся за заслужанай узнагародай двойчы: гэтыя ўвішныя хлопцы сталі лепшымі і ў маладзёжным спаборніцтве. Другое і трэцяе месцы таксама ў прадстаўнікоў гэтай жа гаспадаркі: Міхаіл Умецкі і Аляксандр Курловіч намалацілі 869,2 тоны на ўмоўны камбайн, а Дзмітрый Мароз — 785. Такі здабытак дазволіў Дзмітрыю заняць другое месца і сярод моладзі, а замкнуў тройку лідараў маладзёжнага спаборніцтва Андрэй Юшкевіч з ААТ “Авангард-Ніва”. Мацнейшымі сёлета ў кагорце вадзіцеляў былі “белшынаўцы” Сяргей Вікторчык і Раман Iўчык — першае і трэцяе месцы, а другое ўзяў працаўнік ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Аляксандр Пятрэнка. 777,7 тоны збожжа ў пераліку на ўмоўнае перавёз Iван Жуковіч з філіяла, што дазволіла яму стаць лепшым у маладзёжным спаборніцтве ў сваёй намінацыі.


Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив
Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив
Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Падзячныя лісты старшыні райвыканкама за добрасумленную плённую працу атрымалі трактарысты-машыністы ААТ “Каменічы” і “Авангард-Ніва” Юрый Еўдакімовіч і Дзмітрый Каранькоў адпаведна, электрагазазваршчык ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Яўген Чаропка.

Да ўшанавання хлебаробаў далучыліся і прафсаюзы. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гейдаль, віншуючы асіповіцкіх аграрыяў, падкрэсліў, што ў нас ёсць на каго раўняцца. Напрыклад, у таго ж філіяла “Белшына-агра” другое месца ў вобласці па ўраджайнасці рапсу. I ўвогуле прафсаюзны лідар лічыць АПК раёна моцнай і перспектыўнай галіной. Госць з вобласці ўзнагародзіў Ганаровай граматай Магілёўскага выканаўчага камітэта вадзіцеля ААТ “Ясень-АГРА” Аляксандра Ніцкага, Падзякай — Аляксандра Данілава з ААТ “Авангард-Ніва”, Ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама — загадчыка цэнтральнага машыннага двара філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Віталя Дубінчыка і вадзіцеля ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Султана Аскерава, Ганаровай граматай Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК — старшага камбайнера ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” Віталя Карпенку, а Падзячным лістом — вадзіцеля ААТ “Лапічы” Мікалая Кайко.


Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Паргачова акцэнтавала ўвагу на тым, што жніво — справа агульная, таму дапамога арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна ва ўборцы ўраджаю высока цэніцца. Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі адзначаны “аўтаагрэгатчык” Сяргей Кузняцоў, вадзіцель рыбгаса “Свіслач” Алег Калькоў і трактарыст ДЭУ-73 Андрэй Пісарэвіч.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідарэнка са сцэны разважала над тым, што ў святочным караваі ёсць уклад кожнага працаўніка, таму і дзякавала асобна кіраўнікам, аграномам, камбайнерам, вадзіцелям, інжынерам і работнікам зернетакоў. Падзячнымі лістамі і прэміямі райкама прафсаюза ўзнагароджаны старшы камбайнер ААТ “Ясень-АГРА” Андрэй Кавальчук, брыгадзір паляводчай брыгады з “Каменічаў” Жанна Бароўская, загадчык пункта харчавання ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” Алена Скіра, раздатчыца абедаў ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Iна Гайкевіч, калектыў пункта харчавання ААТ “Авангард-Ніва” ў складзе Таццяны Ярохінай, Галіны Мінаковай і Надзеі Малевіч.


Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Асобная старонка свята прысвячалася студэнцкім атрадам. Вітала працоўную моладзь першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алена Надзеявец. Яна адзначыла, што сёлета больш за 130 юнакоў і дзяўчат летам не толькі адпачывалі, але і працавалі. Многія — у сельгаспрадпрыемствах. I той факт, што ў бок моладзі выказвалася шмат станоўчых водгукаў, вельмі прыемны. Дыпломамі і сувенірамі адзначаны старшакласнікі Канстанцін Агейчык, Эдуард Краўчук, Iрына Цітова, Аляксандра Скабіола, Валерый Гурскі, Аляксандр Бабіч, якія вучацца ў школах у Жорнаўцы, Ліпені, Вяззі, Ясені, Лапічах і гімназіі адпаведна, навучэнцы прафесійна-тэхнічнага каледжа Дзмітрый Мельнік, Алена Пятровіч, Анастасія Кандрацьева, Данііл Люсін, Юлія Савіна, Валянціна Рэдзько, Аляксей Кузоўкін, Ксенія Канецкая, Мікіта Снігір — ён лепшы камандзір студэнцкага атрада. Узнагароды за работу з моладдзю атрымалі выкладчык Наталля Кручынская і намеснік дырэктара АДПТК Таццяна Сцёпіна, кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе працавалі юнакі і дзяўчаты.

У ліку гасцей свята быў і старшыня Глускага раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі. Ён пажадаў, каб паўднёвы рэгіён Магілёўшчыны, куды ўваходзім мы і нашы суседзі, заўсёды не толькі сябраваў, але і меў добрыя здабыткі.


Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив
Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Цікавым аказаўся і працяг вераснёўскага фэсту. Яшчэ некалькі гадзін ішоў канцэрт. Спіс выступаючых атрымаўся немалым, свята аб’яднала больш за сотню ўдзельнікаў з усёй Асіповіччыны — і дарослых, і дзяцей. Прыемна было адчуваць прафесіяналізм нашых артыстаў. Сваю акцыю для падпісчыкаў, якія аформілі абанемент на выданне на кастрычнік-снежань у гэты дзень, правяла “раёнка”: падарунак ад рэдакцыі атрымала асіпаўчанка Вікторыя Дарафейчык. I, безумоўна, у кожнага наведвальніка падчас мерапрыемства была магчымасць зрабіць цікавыя фота, чым многія і скарысталіся.

Асаблівая ўвага на свяце надзялялася дзіцячаму адпачынку: дзейнічалі гульнёвыя і забаўляльныя пляцоўкі, дзе можна было не толькі выпрабаваць свой спрыт, але і выйграць цікавы прыз. Аматары яркіх эмоцый мелі магчымасць палюбавацца аграгарадком Вяззе і яго наваколлем з вышыні птушынага палёту: працаваў паветраны транспарт ДТСААФ з Бабруйска і Віцебска.


Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив
Осиповичские «Дожинки» приветствовали работников нив

У цэлым народнае гулянне ў чарговы раз пацвердзіла, што агульныя намаганні заўсёды выліваюцца ў паспяховую справу — хоць на жытнёвым полі, хоць на канцэртнай пляцоўцы. Ну а што тычыцца герояў свята, то доўга расслабляцца ім няма калі: трэба ўбіраць кукурузу на сілас і зерне, працягваць сяўбу азімых, капаць цукровыя буракі. I калі дажджы, якія распачаліся на наступны дзень пасля фэсту, камусьці недаспадобы, то хлебаробаў яны радуюць: зямлі зараз патрэбна вільгаць, каб пасеянае азімае збожжа, якое і складзе аснову ўраджаю на наступны год, пачало набірацца жыццёвай сілы.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА і Настассі МАЦЮШЭНКА.

←Несвижчина принимала областной «День поля»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика