Па стане на 18 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне пасеяна 8787 га азімых збожжавых. 94 % плошчаў засеялі ў СВК “Агракамбінат Сноў”. Тут дадзенай работай займаюцца механізатары Андрэй Вялічка, Яўген Вялічка, Уладзімір Кастоўскі і Павел Космач.
83 % азімых пасеялі ў ААТ “Новае жыццё”. Стараюцца на палетках механізатары Віктар Буйко на трактары “Фендт” з сеялкай “Амазоне” і Сяргей Абрамовіч на МТЗ-3532 з сеялкай “Бярэсце”. У шасці гаспадарках гэты паказчык вышэй сярэднераённага. Дзённая прыбаўка за 17 верасня па раёне склала 704 га, у т.л. 95 га — у “Снове”, 78 — у ЗАТ “1 Мая”, 72 — у “Новым жыцці”.
Другая вельмі важная асенняя работа — уборка кукурузы. На корм і сілас скошана 44,9 %. У т.л. 86 % — у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, 68 % — у”Снове”, 64 % — у “Новым жыцці”. Сярэдняя ўраджайнасць масы — 396,6 ц/га. Самая высокая яна — у ААТ “Грыцкевічы” (500 ц/га), ААТ “17 Верасня” (480 ц/га), ААТ “Сейлавічы” (456 ц/га). Кукурузы на зерне ўбрана 52 % ад неабходнага. 17 верасня выканалі план у “Грыцкевічах”, дзе сабралі самы высокі ўраджай — 156 ц/га. 70 % пасеваў абмалацілі ў “Новым жыцці”, 69 % — у “Снове”. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 128 ц/га.
Цукровыя буракі выкапаны на 26 % плошчы. Адзін гектар дае ў сярэднім больш чым па 450 ц. Па 666 ц/га карэння збіраюць у “Новым жыцці”, па 621 ц/га — у “Грыцкевічах”. На Гарадзейскі буракапрыёмны пункт гаспадаркі раёна адправілі амаль 44 тысячы тон салодкага кораня.
Вядзецца таксама хімпраполка пасеваў азімага рапсу. ААТ “17 Верасня” і “Новае жыццё”, СВК “Агракамбінат Сноў” і ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” пачалі ўздым зябліва. Займаюцца хлебаробы і іншымі работамі.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.