На палях раёна. Азіміны ўжо пасеяна 5955 гектараў

Источник материала:  
14.09.2018 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сельгаспрадпрыемствы раёна актыўна вядуць сяўбу азімых збожжавых культур. Па стане на 13 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, усяго пасеяна 5955 гектараў. Закрыты план па ўсіх 110 гектарах у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”. 1328 га засеялі механізатары СВК “Агракамбінат Сноў”, а гэта 75 % ад задання. 585 га — у ААТ “Новае жыццё” (56 %). 572 га — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (37 %). 515 га — у ААТ “Гарадзея” (42 %). На 56 % быў выкананы план у ААТ “Грыцкевічы”, дзе пасеялі 368 га. На 66 % — у доследнай навуковай станцыі (127 га).

На палях раёна. Азіміны ўжо пасеяна 5955 гектараў

Фота 1

Дзённая прыбаўка за 12 верасня склала па раёне 527 гектараў. У тым ліку 70 га — у “Новым жыцці”, 67 — у “Снове”, 60 — у ЗАТ “1 Мая”, 50 — у “Гарадзеі”.

Гаспадаркі масава сеюць азімую пшаніцу, многія — і азімую трыцікале, а ў ААТ “Лань-Нясвіж” 90 гектараў заняў яшчэ азімы ячмень.

У ААТ “Сейлавічы”, дзе мы пабывалі ў аўторак, было пасеяна 210 га азімых збожжавых (29 % ад неабходнага). Азімая пшаніца зойме тут 315 га, азімая трыцікале — 400 га.

Сяўба азімых у ААТ “Сейлавічы” даручана вопытнаму, добрасумленнаму механізатару Анатолю Навошу (фота 1). На трактары МТЗ-3022 з сеялкай “Амазоне” ён за дзень заносіць на свой рахунак 30 — 40 гектараў. У дзень нашага прыезду ў гаспадарку сеяў азімую пшаніцу.

На палях раёна. Азіміны ўжо пасеяна 5955 гектараў

Фота 2

Сеялка “Амазоне” служыць тут хлебаробам чацвёрты год. І ў асноўным яе эксплуатуе Анатоль Навоша. “Працэнтаў на 80, — сказаў галоўны аграном акцыянернага таварыства Юрый Андрэйчук. — Толькі калі здараецца паломка трактара Навошы, сеялку прычапляем да трактара іншага механізатара. Вялікую ролю тут адыгрывае ўменне, майстэрства Анатоля Іванавіча”.

За гэта механізатара паважаюць у калектыве.

На падвозцы насення азімай пшаніцы да пасяўнога агрэгата ў “Сейлавічах” заняты вадзіцель Вадзім Турко (фота 2).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Убраны 21 % цукровых буракоў. Навіны АПК

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика