Новыя хлебаробы-тысячнікі з’явіліся на Сенненшчыне

Источник материала:  
06.09.2018 —

Новыя хлебаробы-тысячнікі з’явіліся на Сенненшчыне

У пачатку тыдня вызначыліся механізатары Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі.

 Вадзіцель аўтамабіля МАЗ 555142 Вячаслаў Рубчанка перавёз 1017 тон зерня новага ўраджаю. Для маладога вадзіцеля гэта трэцяе жніво. Два папярэднія сезоны Вячаслаў працаваў на ўборачнай у ВДМС у якасці памочніка з шэфскай арганізацыі. З пачатку сёлетняга года перайшоў у меліярацыйную станцыю на пастаяннае месца работы. У ліку тысячнікаў малады хлебароб не ў першы раз.

 — Кожную ўборачную ён працаваў добрасумленна і рупліва, — гаворыць пра падначаленнага дырэктар ВДМС Валерый Кучко.

 У пазамінулым годзе, калі абласныя “Дажынкі” праходзілі ў Сянне, Вячаслаў Рубчанка падымаўся на святочную сцэну ў ліку лепшых вадзіцеляў сельгасарганізацый Віцебшчыны.

 Як і старшы камбайнер Барыс Гарнак, які сёлета дасягнуў тысячнага рубяжа, працуючы ў пары з Алегам Івановым.

 Каб павіншаваць перадавікоў жніва, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Макаранка, галоўны спецыліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алеся Лавіцкая і аўтар гэтых радкоў наведаліся ў ВДМС прама на вытворчую планёрку.

 Ад раённага аб’яднання прафсаюзаў, РК прафсаюза работнікаў АПК, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі малады вадзіцель быў узнагароджаны Дыпломам і грашовай прэміяй, камбайнавы экіпаж – Падзячным пісьмом. Валерый Кучко ўручыў перадавікам каштоўныя падарункі.

 Таццяна Буракова.

 На здымку: з узнагародай Вячаслава Рубчанку віншуюць Аляксандр Макаранка і Алеся Лавіцкая.

 

 

 

←В Кореличском районе продолжается сев озимых и началась уборка сахарной свеклы и кукурузы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика