Кореличские аграрии продолжают удерживать первую позицию на Гродненщине по основным показателям кормозаготовки-2018

Источник материала:  
28.08.2018 —

Першыя па выніках корманарыхтоўкі-2018 на Гродзеншчыне. Ад такіх слоў ахоплівае неймаверны гонар за працу карэліцкіх аграрыяў, якія ўтрымліваюць лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці: нарыхтавана найбольшая колькасць сена – 11264 тоны, альбо 117% ад запланаванага, атрыманы найвышэйшы паказчык кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы – 14,95 цэнтнераў кармавых адзінак пры сярэднеабласной лічбе 11,14.

Спытаеце, у чым сакрэт поспеху? Адказ адназначны: у адносінах да працы, калі кожны выконвае свае абавязкі не для галачкі, а шчыра, сумленна і адказна. А яшчэ любіць сваю зямлю і працу на ёй так, як гэта робіць машыніст-трактарыст ДП “Царука” Браніслаў Іосіфавіч Крывіцкі, які адсвяткаваў 80-гадовы юбілей, але рухавасці аграрыя можа пазайздросціць нават моладзь. Сёння заслужаны працаўнік заняты на трамбоўцы сенажу ў траншэі на ферме “Баўцічы”.

Кореличские аграрии продолжают удерживать первую позицию на Гродненщине по основным показателям кормозаготовки-2018

– Пакуль ёсць сілы і здароўе, буду працаваць, – адзначыў Браніслаў Крывіцкі, які, акрамя шматлікіх узнагарод, у 2016 годзе ўдастоены ганаровага звання “Чалавек года Гродзеншчыны”.

Корманарыхтоўчая кампанія бягучага года ў ДП “Царука” ідзе хуткімі тэмпамі дзякуючы старанням перадавікоў, якія складаюць моцны працоўны касцяк гаспадаркі. Сярод іх — трактарысты-машыністы Сяргей Мокат, Вячаслаў Бусько, Аляксандр Мокат, Дзяніс Буй і Генадзій Васілеўскі – звяно па корманарыхтоўцы дзяржаўнага прадпрыемства.

Кореличские аграрии продолжают удерживать первую позицию на Гродненщине по основным показателям кормозаготовки-2018

Кореличские аграрии продолжают удерживать первую позицию на Гродненщине по основным показателям кормозаготовки-2018

– Пасля заканчэння жніва ўсе сілы аграрыяў накіраваны на нарыхтоўку кармоў на будучы зімовы перыяд. З запланаваных 1180 гектараў траў з другога ўкосу ўжо скошана каля 900 гектараў, 75% з якіх убрана. Увогуле, аграрыямі гаспадаркі на сённяшні дзень нарыхтавана 929 тон сена, што складае 103% ад запланаванага паказчыка 900 тон, 8840 тон сенажу, – расказаў аб дасягненнях корманарыхтоўчай кампаніі-2018 старшыня ДП “Царука” Аляксандр Мікалаевіч Лейка. – Паралельна з нарыхтоўкай кармоў аграрыі гаспадаркі рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых зерневых. Будучы ўраджай рапсу ўжо закладзены на плошчы 250 гектараў. У верасні пачнём здрабняць кукурузу на сілас, убіраць цукровыя буракі, капаць бульбу. Як бачыце, з надыходам восеньскіх халадоў гарачая сельскагаспадарчая пара працягваецца.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Чечерские педагоги сели за штурвал комбайна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика