Па стане на 23 жніўня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, салома ў гаспадарках убрана з 17289 гектараў — 76,9 % ад неабходнага. Справіліся з гэтым механізатары СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Грыцкевічы”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” і доследная навуковая станцыя.
Пад азімыя збожжавыя ў раёне за-аралі 4561 гектар глебы — 31 % ад неабходнага. Дзённая прыбаўка за 22 жніўня — 362 га. Больш палавіны па-трэбных плошчаў заарана ў ААТ “Грыцкевічы”, ААТ “Гарадзея”, доследнай навуковай станцыі. Хутка завершаць гэту работу ў ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”.