Сёлета хлебаробы ААТ “Грыцкевічы” намалацілі 6064 тоны збожжа. Кожны гектар даў яго па 64,6 цэнтнера.
У суботу вяскоўцы сабраліся ў Грыцкевіцкім СДК, каб падвесці вынікі работы на жніве, вынікі спаборніцтва падчас уборкі ўраджаю. Трэба сказаць, што зала была поў-ная. Ушанаваць працаўнікоў нівы, паслухаць канцэрт вакальнай групы “Суседзі” прыйшлі і пажылыя, і людзі сярэдняга ўзросту. Прысутным быў прадэманстраваны відэа-фільм аб ходзе жніва.
Дырэктар гаспадаркі Яўген Здановіч расказаў пра яго вынікі. Падкрэсліў: нягледзячы на цяжкі для хлебаробаў год (засуха ў маі-чэрвені, дажджы падчас уборкі), у ААТ “Грыцкевічы” спрацавалі няблага, па ўраджайнасці занялі трэцяе месца па раёне. Падзякаваў усім за шчырую працу і прыступіў да ўзнагароджвання.

Фота 1

Фота 2

Фота 3
Першае месца сярод старшых камбайнераў заняў вопытны работнік Георгій Закудоўскі (фота 2). На камбайне “Лексіён-550” ён убраў 268 гектараў, намалаціў 1744,8 тоны збожжа ў фізічнай вазе. Ужо каторы год Георгій Пятровіч лідзіруе ў гаспадарцы! У гэтым яму дапамагаюць вялікая акуратнасць, працавітасць, любоў да тэхнікі, да земляробскай справы.
На другім месцы — старшы камбайнер Сяргей Гаспадарык. Камбайнам “КЗС-1218” ён убраў 262,1 га, намалаціў больш за 1692 тоны зерня. (На фота 1 — дырэктар Яўген Здановіч уручае Сяргею Гаспадарыку Ганаровую грамату дырэкцыі адкрытага акцыянернага таварыства і грашовую прэмію). Трэцім прызёрам стаў Юрый Наполеў (фота 4), які на камбайне “КЗС-1218” убраў 220,5 га збажыны, намалаціў амаль 1391 тону. І ў час дажынак, і ў гэтыя дні Юрый Віктаравіч знаходзіўся і знаходзіцца ў каман-дзіроўцы, дапамагае ўбіраць ураджай у Валожынскім раёне. Таму сваю ўзнагароду атрымае, як вернецца дамоў.
Сярод вадзіцеляў першае месца заняў Міхаіл Заяц (фота 5). На сваім МАЗе ён перавёз з поля на ток 1584,5 тоны збожжа. На другім месцы — Мікалай Казакевіч (фота 7) з 1553 тонамі. На трэцім — Мікалай Ярош (фота 8) з 1532 тонамі.
Кожны з іх узнагароджаны Ганаровай граматай і грашовай прэміяй дырэкцыі гаспадаркі.
Прэміі таксама атрымалі ўсе удзельнікі ўборачнай кампаніі: хто працаваў на збожжасушылцы, хто на машынным двары, хто на ўборцы саломы, хто гатуе і дастаўляе ў поле абеды (на фота 9 — раздатчыца Вольга Гаспадарык выдае абед вадзіцелю на збожжатаку Аляксандру Казакевічу, студэнту БАТУ, які вучыцца па мэтавым накіраванні гаспадаркі), а таксама спецыялісты галіны.
На дажынках прысутнічалі першы намеснік старшыні Няс-віжскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Віктар Худніцкі і старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш. Віктар Уладзіміравіч уручыў Па-дзячныя пісьмы старшыні райвыканкама галоўнаму аграному акцыянернага таварыства Івану Валетаву (фота 3) і старшаму камбайнеру Георгію Закудоўскаму. Іван Канстанцінавіч уручыў Па-дзячныя пісьмы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і РК прафсаюза работнікаў АПК і падарункі ад райкама прафсаюза астатнім пяці прызёрам жніва.

Фота 4

Фота 5

Фота 6

Фота 7
У адказ хлебаробы ўручылі гасцям святочныя караваі. Дарэчы, прысутныя на свяце маглі пачаставацца смачнай здобай — яго арганізатары спецыяльна для гэтага яшчэ заказвалі караваі.
Нядрэнна па-працавалі на збожжасушыльным комплексе “Амкадор” аператары Аляксандр Любко і Аляксандр Акулік, Аляксандр Крукоўскі і Мікалай Карней. Яны дапрацавалі 5900 тон зерня.
Калі тры лепшыя камбайнеры з “Грыцкевіч” увайшлі ў першую дваццатку сваіх калег па раёне, то 21-м у гэтым спісе стаў Аляксандр Ілюшын з гэтай жа гаспадаркі, прадстаўнік маладога пакалення. Ён на камбайне “КЗС-1218” убраў болей за 188 га, намалаціў болей за 1236 тон збожжа. Малады чалавек адпрацаваў на жніве трэці сезон.

Фота 8

Фота 9
А вось вадзіцель Мікалай Клімовіч (на фота 6 — на першым плане), які ў гаспадарцы стаў чацвёртым па колькасці перавезенага збожжа, увайшоў разам з прызёрамі ў першую дваццатку вадзіцеляў раёна.
На ўборцы саломы старанна працуюць механізатары Міхаіл Клімовіч і Анатоль Каваленя на прэс-падборшчыках, Фёдар Заяц і Сяргей Леўшык на здрабненні.
Карэспандэнт “НН” напрыканцы пагутарыў з галоўным аграномам гаспадаркі Іванам Валетавым:
— Якая ў вас ацэнка сёлетняга ўраджаю?
— На такі год — добры ўраджай, — упэўнена адказаў аграном.
Канешне, атрымалася не так, як было летась, але ж год на год не прыходзіцца. Як кажуць, не было б горш. А хлебаробы зараз шчыруюць над тым, каб закласці надзейны падмурак ураджаю-2019.
— Звозім салому з палёў, уносім вадкія арганічныя ўгнаенні, рассяваем мінеральныя, аром глебу. Хутка будзем сеяць азімыя, — працягнуў свой аповед Іван Міхайлавіч.
… Пасля свята ў кабінеце дырэктара з’явіўся дажыначны сноп. Ён будзе стаяць тут цэлы год, да новага ўраджаю. Як сімвал дабрабыту, сімвал сілы і шчодрасці зямлі беларускай.
“НН”.
P.S. Пры асвятленні будняў і святаў ААТ “Грыцкевічы” рэдакцыі актыўна дапамагае спецыяліст па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Алена Леўшык. Вядома, у яе на месцы ёсць свае памочнікі. Дзякуючы гэтаму, справы працаўнікоў акцыянернага таварыства ёсць магчымасць асвятляць больш шырока. Селькораўскі рух, які падсілкоўваў газету і ў 50-я гады, і ў 70 — 80-я, чым наша рэдакцыя вельмі ганарылася, і пазней — справа важная і неабходная. Паведамленні з месцаў, а пры сучасных інфармацыйных тэхналогіях работа не займае многа часу, узбагачаюць змест “раёнкі” і пашыраюць геаграфію летапісу Нясвіжчыны. Дзякуй, Алена Аляксееўна, за плённае супрацоўніцтва!