Жніво ў лічбах
14280 тон складае збожжавы здабытак асіповіцкіх хлебаробаў па стане на 13 жніўня. Камбайны зжалі ўжо 2351 гектар, гэта 77% ад належных да ўборкі плошчаў. Сярэднераённая ўраджайнасць — 22,2 цэнтнера з гектара (на мінулым тыдні — 22,7). Гэты паказчык працягвае падаць у сувязі з тым, што першымі ўбіраліся нівы, засеяныя азімымі культурамі, якія сёлета далі значна большую аддачу, чым яравыя.
Па ўсіх параметрах упэўнена лідзіруе філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”: працэнт уборкі тут 88, агульны намалот — 4928 тон, ураджайнасць — 33,9 ц/га. Лапіцкія аграрыі з кожнага гектара атрымалі па 25,6 ц, а жорнаўскія — па 24,3. Датычна валавога намалоту нядрэнныя вынікі мае і ААТ “Авангард-Ніва” — 2270 тон, аднак тут невысокая ўраджайнасць — 16,4 ц/га.