Па стане на чацвер, 9 жніўня, згодна з інфармацыяй Мінсельгасхарчу, у краіне было ўбрана 1523,2 тысячы гектараў збожжавых і зернебабовых, што складае 71,7 % ад неабходнага. Валавы намалот дасягнуў 4162,3 тысячы тон пры ўраджайнасці 27,3 ц/га.
Чацвёрты мільён быў атрыманы ў аўторак падвечар.
Больш за ўсё — 1093245 тон збожжа — намалочана ў Мінскай вобласці. Тут убрана 78,6 % плошчаў. Ураджайнасць складае 28,7 ц/га.
Па агульным намалоце лідзіруюць Слуцкі (111887 т), Нясвіжскі (100088 т), Мінскі (82475 т), Капыльскі (82194 т) раёны.
Па ураджайнасці наперадзе Нясвіжскі (44,5 ц/га), Дзяржынскі (44,4 ц/га), Мінскі (41,8 ц/га), Клецкі (39,1ц/га) раёны.
Лепшыя камбайнавыя экіпажы: Віктар Стэльмах з агракамбіната “Ждановічы” Мінскага раёна — 2708 т, Міхаіл Саладуха з той жа гаспадаркі — 2628 т, Сяргей Вайняк з агракамбіната “Сноў” — 2521 тона.
“НН”.