Грошы «грабуць лапатай»

Источник материала:  
06.08.2018 —

Грошы «грабуць лапатай»
На Стралічаўскім збожжасушыльным комплексе працуе студатрад імя У.М. Марчанкі.

Заспелі рабят як раз у той самы момант, калі вялікагрузны МАЗ дадаваў залатыя «барханы» збожжа пры разгрузцы. Як толькі ад'ехала тэхніка, юныя КЗСаўцы з шуфлямі і мётламі ўзяліся за працу: сталі разраўноўваць насыпы і замятаць іх па баках. У першай змене працуе сем чалавек, столькі ж у другой. Дэвіз хлопцаў: бяры пабольш, кідай далей. Камандзір студатрада – навучэнец Гомельскага прафесійна-тэхнічнага каледжа Вячаслаў Кашперка, дарэчы, на збожжатаку ён заняты пятае лета. Таксама ў хлебаробнай брыгадзе ліцэіст Віктар Сігаеў і вучні Стралічаўскай школы Артур Шрамко, Аляксандр Чарняўскі, Сяргей Кузняцоў, Уладзіслаў Сігаеў і Мікіта Сігаеў. Паміж сабой яны называюць адзін аднаго па мянушках – Шатуноў, Рыжы, Смарчок, Кузя, Шакаладка, Цыркуль.

Грошы «грабуць лапатай»


Грошы «грабуць лапатай»


Грошы «грабуць лапатай»
Юнакі актыўныя і пазітыўныя – ніводнага хмурнага твару, нягледзячы на спёку і добрую фізічную нагрузку. Маглі б «заліпаць» у камп’ютар, на пляжы, аднак вырашылі свабодныя ад вучобы месяцы выкарыстаць з карыснай мэтай. Працаўладкаваліся пры дапамозе райкама ГА «БРСМ».

Грошы «грабуць лапатай»

Грошы «грабуць лапатай»


Грошы «грабуць лапатай»

Грошы «грабуць лапатай»Па словах сезонных работнікаў, працаваць падабаецца, таму што кампанія падабралася добрая, вясёлая. Галоўная іх матывацыя, вядома, – заробак. Лічба ў «расчётнику» залежыць ад колькасці адгружаных тон збожжа. На пытанне, як патраціце грошы, усе адказваюць аднолькава: «Апранёмся да вучобы, купім усё, што трэба, каб у бацькоў не прасіць». І гэта сапраўды заслугоўвае павагі.
У гаспадарцы аб байцах атрада клапоцяцца: усё дакладна тлумачаць, выдаюць марлевыя павязкі, арганізоўваюць харчаванне. Пасля работы адны юнакі займаюцца спортам, другія – музыкай, трэція – гуляюць з сябрамі. Так што хапае часу і на працу, і на летні адпачынак.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

←Чествовали лидеров жатвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика