Рэдакцыйная дыспетчарская

Источник материала:  
13.07.2018 —

На адну ўмоўную галаву ў раёне нарыхтавана 6,84 цэнтнера кармавых адзінак, гэта некалькі больш, чым было на такую ж дату летась (6,22). Найбольшы задзел па кармавых адзінках зроблены ў райаграпрамтэхзабеспячэнні — 10,86 і ў “Слаўгарадскім” — 8,26, а самы сціплы запас кармоў пакуль што маецца ў эксперыментальнай базе “Глуск” (3,69 ц к. адз.) і “Зары Камуны” (3,90 ц к. адз.). Сена гаспадаркамі раёна нарыхтавана больш за 2 тысячы тон, гэта 35 працэнтаў да задання. Перасягнулі гэты працэнтны паказчык у “Зары Камуны” (60 %, або 420 тон), а ў “Турыно-агра” сена і ўвогуле нарыхтавана пад поўную патрэбу і нават больш — 479 тон. Колькасць нарыхтаванага сенажу перавышае 23 700 тон і адпавядае 39 працэнтам да задання, дзве гаспадаркі перайшлі 50-працэнтны рубеж, гэта “Слаўгарадскі” і РАПТЗ. На сянаж мясцовыя гаспадаркі ўбіраюць і культуры, што пацярпелі ад майскай і чэрвеньскай засухі, загінуўшыя культуры перасяваюць: 482 га проса, 271 га пайзы, 40 га зернебабовых і 25 га сорга суданскага.

Між тым паступова на першы план ужо выходзяць уборачныя работы: усе сельгасарганізацыі жнуць азімы рапс — 970 гектараў па стане на 12 ліпеня. Найбольшыя яго плошчы ўбраны ў “Глускай Зары” і “Слаўгарадскім” — 271 і 245 га адпаведна. Па ўраджайнасці лідарства трымаюць “Турыно-агра” і “Зара Камуны” —  у абедзвюх гаспадарках намалочваюць па 10,2 цэнтнера на круг. У “Турыно-агра” і ў “Слаўгарадскім” зернеўборачныя камбайны выйшлі ўжо на палеткі з трыцікале.

←Свята першага снапа прайшло ў ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”. Фотарэпартаж

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика