У жыхара пасёлка Андрэя Касмовіча — вясковая загартоўка

Источник материала:  
22.06.2018 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У жыхара пасёлка Андрэя Касмовіча — вясковая загартоўка

З вадзіцелем ААТ “Гарадзея” Андрэем Касмовічам (на здымку) мы пазнаёміліся на лугавых угоддзях падчас першага ўкосу траў. Ён адвозіў здробненую травяную масу ад кормаўборачнага комплексу ў траншэю ля фермы “Дубрава”. Цяпер для яго аўтамашыны ГАЗ-53 знаходзіцца іншая работа: то запчасткі дастаўляе ў гаспадарку, то жывёлу перавозіць.
Андрэй у “Гарадзеі” другі год, а вадзіцельскі стаж яго — 15 гадоў: дагэтуль рабіў у будаўнічай арганізацыі. У сельгаспрадпрыемстве яму падабаецца. Тут працаваў яшчэ раней, падчас школьных канікулаў. Быў памочнікам камбайнера на ўборцы збожжавых.
Сам Андрэй мясцовы — нарадзіўся і жыве ў пасёлку Новагарадзейскім. У сям’і Андрэя і Дар’і Касмовіч расце трохгадовая Саша, чакаюць папаўнення. Імя браціку дзяўчынка ўжо прыдумала.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Аксаны ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Более 40 новых комбайнов пополнят в этом году парк зерноуборочной техники Брестской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика