Сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да другога ўкосу траў. Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на 12 чэрвеня ў ААТ “Гарадзея” было ўбрана 130 гектараў, у ААТ “Грыцкевічы” — 60, у ААТ “Новае жыццё” — 54 га. У цэлым па раёне скошана 314 га.
Нарыхтавана ў сярэднім па раёне 4,97 цэнтнера кармавых адзі-нак на 1 умоўную галаву жывёлы. Найбольш — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (8,92 ц). У гэтыя дні ў гонар данай гаспадаркі ўзняты сцяг працоўнай славы на цэнтральнай плошчы Нясвіжа. Па 8,15 ц к. адзінак на ўмоўную галаву жывёлы мае Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя, па 7,78 ц — ААТ “Лань-Нясвіж”, па 6,07 ц — ААТ “Новае жыццё”.
У фізічнай вазе назапашана 3659 т сена, 74153 т сенажу, 6301 т сіласу. Аб’ёмы перавышаюць леташнія на гэтую дату.