Вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за май

Источник материала:  
08.06.2018 —

Вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за майРайкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за май.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Алены Плехавай з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 563 кілаграмы малака. Другое месца ў Таццяны Касарэўскай з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 548 кілаграмаў малака. Трэцяе месца ў Аксаны Кудраўцавай з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 479 кілаграмаў малака.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Антаніны Маркелавай з фермы “Падобы” ААТ “Буеўшчына”. Сярэднесутачная прывага ў яе гурце склала 730 грамаў. Другое месца ў Святланы Курыловіч з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”. Сярэднесутачная прывага ў яе гурце склала 666 грамаў. Трэцяе месца ў Антона і Раісы Атопкіных з фермы “Сталіца” ААТ “Княж”. Сярэднесутачная прывага ў іх гурце склала 544 грамы.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика