31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах

Источник материала:  
05.06.2018 —

31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствахНа яго былі запрошаны кіраўнікі, галоўныя аграномы, заатэхнікі, загадчыкі ферм, тэхнікі-асемянатары гаспадарак раёна. У першай частцы семінара яго ўдзельнікі ў вялікай зале райвыканкама заслухалі інфармацыю ад спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Спачатку начальнік упраўлення Сяргей Валянцінавіч Струй засяродзіў увагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на абавязковым правядзенні ідэнтыфікацыі сельгасжывёл. У праватнасці, размова ішла пра чыпіраванне коней. Важным пытаннем на сённяшні дзень з’яўляецца выплата заробку ў гаспадарках. Начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення райсельгасхарчу Алена Міхайлаўна Ціхановіч агучыла інфармацыю пра тое, з якіх крыніц і ў якіх памерах будзе выплачаны заробак па кожнаму сельгаспрадпрыемству за сакавік і красавік бягучага года.

У другой, практычнай частцы семінара, яго ўдзельнікі мелі магчымасць азнаёміцца з ходам корманарыхтоўчых работ. Якія праводзіліся ў той дзень каля жывёлагадоўчага комплексу “Грыгараўшчына” адкрытага акцыянернага таварыства “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”. Сельгаспрадпрыемства з’яўляецца буйнейшым ў раёне і аб’ём работ на корманарыхтоўцы тут даволі значны. Як паведаміў кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Барысавіч Кавалёнак, сёлета запланавана скасіць траў першага ўкосу на плошчы 3.004 гектары. Паралельна з нарыхтоўкай сенажу і сена, якое цяпер мае багатыя вітамінныя ўласцівасці, ідзе нарыхтоўка сенажу ў рулоны, загорнутыя ў стрэйч-плёнку. Гэта найбольш карысны і якасны прадукт харчавання для буйной рагатай жывёлы ў час зімне-стойлавага перыяду. На корманарыхтоўцы задзейнічаны два агрэгаты КВК-800 і адзін КЗР-10, сем адзінак тэхнікі з касілкамі рознай шырыні, двое грабель і восем аўтатрактарных прычэпаў для адвозу правяленай масы з палёў у сянажныя траншэі.

Намеснік начальніка райсельгасхарчу Ірына Генадзьеўна Міхалёнак у час семінара-вучобы патрабавала ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, спецыялістаў сярэдняга звяна і кожнага, хто будзе задзейнічаны падчас касавіцы, строгага выканання ўсяго цыклу корманарыхтоўкі. Час цяпер марнаваць нельга. Без лішняга прамаруджвання неабходна як мага хутчэй завяршыць першы ўкос, каб назапашаныя ў кармавых травах пажыўныя рэчывы не былі страчаны.

Спраўнасць тэхнікі, своечасовы і аператыўны яе рамонт — залог паспяховай работы. Дырэктар Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райсельгасхарчу Іван Іосіфавіч Ставіцкі расказаў прысутным пра правільнасць рэгуліроўкі асноўных вузлоў на сенакасілках, корманарыхтоўчых агрэгатах.

Пасля ўдзельнікі семінара перайшлі да сянажных траншэй. Выконваючая абавязкі начальніка райветстанцыі Рамуальда Эдуардаўна Вайцяховіч дэталёва растлумачыла паслядоўнасць тэхналагічнага працэсу закладкі сенажу.

Падвёў вынікі семінара старшыня райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. Кіраўнік раёна патрабаваў ад усіх работнікаў захавання высокай працоўнай дысцыпліны, жорсткай эканоміі гаручазмазачных матэрыялаў. Па словам Дзмітрыя Міхайлавіча, менавіта гэта і з’яўляецца адным з самых важных фактараў якаснага і аператыўнага правядзення касавіцы.

Сяргей РАЙЧОНАК.

31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах 31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах 31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах 31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах 31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах 31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах 31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах 31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах 31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах 31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах 31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах 31 мая прайшоў раённы семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика