Пасяўная-2018: З дапамогай тэхнікі аграхолдынга

Источник материала:  
11.05.2018 —

Пасяўная-2018: З дапамогай тэхнікі аграхолдынга

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Жвіранка” сёлета запланавана пасеяць 3.267 гектараў яравых культур. З іх зерневыя і зернебабовыя павінны скласці 1.935 га. Аб’ёмы вельмі вялікія і своечасова засеяць гэтыя плошчы самой гаспадарцы не пад сілу. Таму ў дапамогу сельгаспрадпрыемству Глыбоцкая інтэграваная структура выдзеліла некалькі адзінак энерганасычанай тэхнікі для апрацоўкі палёў. 4 мая механізатары на “Кіраўцах” узорвалі глебу каля вёскі Яцкаўшчына. На адным з іх працуе Аляксандр Руткоўскі.

— У мінулым годзе я атрымаў гэту тэхніку, — кажа трактарыст. — За трыццаць год механізатарскага стажу даводзілася працаваць на трактарах розных марак, ад гусенічнага ДТ-74 да калёснага МТЗ-3022. Цяпер шчырую на К-744. Тэхніка, канечне, магутная, новая, але па некаторых характарыстыках уступае беларускай. Тым не менш, “Кіравец” мяне пакуль што асабліва не падводзіць, нягледзячы на тое, што аб’ёмы работ трэба выконваць значныя. Нядаўна мехатрадам з сямі трактароў апрацоўвалі палі на Браслаўшчыне, затым у ААТ “Даватарскі”, а пасля нас накіравалі ў “Жвіранку”.

На суседнім полі ячмень засявалі Раман Яшчанка і Дзмітрый Крышталевіч. У першага механізатара пасяўны агрэгат з дыскатарам, а ў другога з фрэзой.

— Канечне, пасяўны агрэгат з фрэзой крыху лепшы, асабліва на сугліністых глебах, — сказаў Дзмітрый, — але ў нас, як самі бачыце, землі пясчаныя. Таму і выпрацоўваюцца яны лёгка.

Па стане на 10 мая ў гаспадарцы зерневыя і зернебабовыя засеялі на плошчы        гектараў, што складае        % да задання. А гэта адзін з лепшых паказчыкаў у раёне.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Пасяўная-2018: З дапамогай тэхнікі аграхолдынга

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика