Знакомьтесь: Леонид Гордецкий — филиал «Белшина-агро»
Знаёмцеся:
дырэктар філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Леанід Гардзецкі
Нарадзіўся ў 1972 годзе ў в. Станюкі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. З малых гадоў меў цікавасць да аграрнай справы, таму пасля заканчэння базавай школы паступіў у Смальянскі сельгастэхнікум на спецыяльнасць “ахова раслін”, а з цягам часу завочна атрымаў вышэйшую агранамічную адукацыю ў Велікалукскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Мае значны вопыт работы ў розных гаспадарках Сенненскага і Гарадокскага раёнаў, у тым ліку на пасадах кіраўнікоў прадпрыемстваў. Ужо ў 23-гадовым узросце на калгасным сходзе быў абраны старшынёй калгаса “Запаветы Iльіча” — давер землякоў стаў важным аспектам у асабістым станаўленні як кіраўніка.
У нядаўна ўзначаленай гаспадарцы бачыць значныя перспектывы. Яшчэ большай эфектыўнасці раслінаводства можна дасягнуць шляхам дакладнага выканання севазвароту, актывізацыі работы з арганічнымі ўгнаеннямі, лакальным унясеннем мінеральных удабрэнняў, дасканалым падборам гатункаў. Значныя спадзяванні ў жывёлагадоўлі ўскладаюцца на новы комплекс, які будуецца ў Вязычыне, дзе будуць выкарыстоўвацца найноўшыя падыходы, укараняцца найсучаснейшыя тэхналогіі, якія дазволяць з мінімальнымі выдаткамі выйсці на максімальны вытворчы вынік. Леанід Мікалаевіч для дзеяздольнага калектыву “Белшыны-агра” лічыць рэальнай задачу атрымаць па 8300 кі-лаграмаў малака ад каровы за год: такі ўзровень ужо быў дасягнуты ў філіяле “Віраўлянскі” IП “Дзецкасельскі-Гарадок”, якім да нядаўняга часу ён кіраваў.
Жанаты. Мае трох сыноў і дачку.
Сярод захапленняў — пчалярства. Гэтаму занятку атрымліваецца надзяляць увагу ў час наведвання малой радзімы. З павагай адносіцца да спорту, асабліва даспадобы плаванне.