Райкам прафсаюза работнікаў АПК паведаміў пра перадавікоў спаборніцтва на палявых работах

Источник материала:  
08.05.2018 —

У раёне ідзе спаборніцтва на вясновых палявых работах. Як паведамілі ў райкаме прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 2 мая на веснавых палявых работах лідзіруюць:

На падрыхтоўцы глебы да сяўбы

Эдуард Якавец з ААТ “Камаровічы” трактарам “Беларус-3522” з “АПД-7,5” падрыхтаваў 942 гектары, Аляксандр Рудаўскі з КСУП “Капаткевічы” трактарам “Беларус-3022” з “БДТ-7” падрыхтаваў 899 гектараў, Уладзімір Сянько з ААТ “Навасёлкі” трактарам “Беларус-3022” з “АПД-7,5” падрыхтаваў 447 гектараў;

На ворыве глебы

Павел Шыла з УП “Палессе-Аграінвест” трактарам “Беларус-3022” з “ППО-8-40” падрыхтаваў 265 гектараў, Аляксандр Мышкавец з КСУП імя Ульянава трактарам “Беларус-3522” з “ПБН-6,50” падрыхтаваў 263 гектары, Уладзімір Акульчык з КСУП імя Ульянава трактарам “Беларус-3022” з “ППО-8-40” падрыхтаваў 175 гектараў;

На сяўбе ранніх яравых зерневых

Мікалай Бажок з ААТ “Камаровічы” трактарам “Беларус-3522” з “АПП-6” пасеяў 1055 гектараў, Руслан Качэля з КСУП “Капаткевічы” трактарам “Беларус-2022” з “Amazone Cirrus 6001” пасеяў 769 гектараў,  Мікалай Панфіленка з УП “Палессе-Аграінвест” трактарам “Massey Ferguson” з “Amazone Cirrus 6000-3” пасеяў 524 гектары;

На ўнясенні арганікі

Мікалай Дубіна з ААТ “Камаровічы” трактарам “Беларус-2022” з “МТУ-15” унёс 9440 тон, Аляксей Манееў з УП “Палессе-Аграінвест” трактарам “Беларус-3022” з “МТУ-18” унёс 7115 тон, Мікалай Бондар з УП “Палессе-Аграінвест” трактарам “Беларус-3022” з “МТУ-15” унёс 7013 тон.

Д. АЛЯКСАНДРАЎ.

←Враг полей, садов и огородов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика