Са смачнай катлетай да новых вяршынь

Источник материала:  
20.04.2018 —

Як толькі палеткі абудзіліся ад зімовага сну, сельгаспрадпрыемствы актыўна ўключыліся ў палявыя работы: ворыва і падрыхтоўка глебы, вывазка і ўнясенне ўгнаенняў, уласна сяўба яравых культур.

Механізатары працуюць у полі ўвесь светлавы дзень. І тут адна з асноўных задач для кіраўнікоў – стварыць для іх працы належныя ўмовы, у тым ліку забяспечыць гарачым харчаваннем.

Менавіта як працуюць сталовыя ў сельгаспрадпрыемствах, ці маюць яны неабходны посуд і набор прадуктаў, наколькі паўнавартасныя абеды атрымліваюць працаўнікі поля, высвятляла ў мінулую сераду разам з журналістамі раёнкі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік.

Да слова, усе кіраўнікі падышлі да вырашэння гэтага пытання з адказнасцю – харчаванне механізатараў арганізавана ўсюды. Самымі першымі пачалі карміць сваіх працаўнікоў у КСУП “Капаткевічы” і ААТ “Камаровічы”. Нават хто не можа сам па пэўных прычынах гатаваць абеды, дамаўляюцца з суседзямі ці іншымі структурамі: КСУП “Кашэвічы” з КСУП імя Ульянава, ААТ “Агра-Пціч” з ААТ “Курыцічы”,  КСУП “Грабаў” з аддзелам адукацыі, ААТ “Агра-Слабада” з райспажыўтаварыствам.

12 красавіка адчыніла свае дзверы сталовая ААТ “Курыцічы”. Як паведаміла повар Ганна Плікус, штодзень яна гатуе па 15 абедаў для сваіх працаўнікоў і  12 – для пціцкіх. На момант наведвання на пліце варыўся расольнік, гатаваліся катлета з макаронамі і кававы напой. З прадуктамі і посудам перабояў не здараецца.

У 10.30 былі прыгатаваны гарачыя стравы для механізатараў у ААТ “Навасёлкі”. Повар Тамара Кузняцова паведаміла, што пакуль заяўкі на абеды падалі толькі 5 працаўнікоў з 10.

З 7 красавіка арганізавана гарачае харчаванне ў ААТ “Камаровічы”. У повара Раісы Байковай да 11.30 гатовы ўсе 12 абедаў, якія ёй яшчэ трэба і раздаць працаўнікам. Менавіта столькі механізатараў харчуюцца ў полі. Летам жа, як прызналася, колькасць абедаў перавышае 30. Да таго ж дабаўляюцца і вячэры. Вялікай папулярнасцю ў працаўнікоў поля карыстаюцца  катлеты Раісы Байковай, якія яны выказваюць жаданне бачыць у сваіх талерках кожны дзень. Аднак згодна з правіламі адну страву нельга паўтараць некалькі дзён запар, таму і разнастайвае харчаванне повар не менш смачнымі мясным рагу і пловам.

Па 15-17 гарачых абедаў штодзень гатуе і повар КСУП “Запаветы Ільіча” Надзея Палтаран. Як паведаміла работніца, праблем з прадуктамі і інвентаром у сталовай няма. Механізатары, хто ў полі, а хто і ў будынку сталовай, штодзень атрымліваюць паўнавартасныя абеды.

Са смачнай катлетай  да новых вяршынь

Повар ААТ “Курыцічы” Ганна Плікус



Са смачнай катлетай  да новых вяршынь

Малады повар ААТ “Навасёлкі” Тамара Кузняцова



Са смачнай катлетай  да новых вяршынь

Патанае ў кветках сталовая ў КСУП “Запаветы Ільіча”

Дзмітрый БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

 

←Сцяг працоўнай славы, яравая сяўба… і іншыя навіны сельскай гаспадаркі раёна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика