Раніца 13 красавіка: справы на палях раёна

Источник материала:  
13.04.2018 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Раніца 13 красавіка: справы на палях раёна

Каб захаваць вільгаць у глебе

Згодна з аператыўнай  інфармацыяй райсельгасхарчу, у сельгаспрадпрыемствах Нясвіжчыны вільгаць  у глебе закрыта на плошчы 7403 га (амаль 30 % ад неабходнага). Найбольшыя  плошчы закультываваны ў СВК “Агракамбінат Сноў” (1784 га), ДП “ЭБ “Свеклавічная” (721 га), ААТ “Новае жыццё” (687 га). У працэнтных адносінах да планавай лічбы лепш справы абстаяць у “Снове” і РУП “Доследная навуковая станцыя” — па 55 %, “Свеклавічнай” і Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі — па 56 %.

Дзённая выпрацоўка па раёне склала 2245 га, што  больш за папярэдні дзень. Найбольшыя  плошчы 12 красавіка закультывавалі снаўчане (457 га), а таксама  механізатары ЗАТ “1 Мая” і ДП “ЭБ “Свеклавічная (217 і 205 га).

 

На фінішы — падкормка азімых збожжавых

Іх пасевы атрымалі ўгнаенні на 14130 гектарах (96,6 % ад  неабходнага). За дзень 12 красавіка было падкормлена 809 га. Гэта работа праведзена  на 75 % плошчы азімага  рапсу.

 

Механізатары “Снова” за дзень унеслі каля 7 тысяч тон арганікі

Пад яравую сяўбу ў раёне ўнесена больш за 461 тысячу тон арганічных угнаенняў (57 %),  у т.л. 88 % — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 84 % — у ААТ “Новае жыццё”, 79 % — у ААТ “Грыцкевічы”. За апошні дзень іх была раскідана амаль 26 тысяч тон, у т.л. каля 5 тысяч — у “Новым жыцці”, амаль 7 тысяч — у “Снове”.

 

Сяўба набірае тэмпы

Пачалася масавая сяўба яравых збожжавых культур. 92 гектары ячменю пасеялі за  дзень механізатары  агракамбіната “Сноў”, 91 — “Нясвіжскіх Астровак”, 75 — “Новага жыцця”.

Усяго па раёне насенне лягло ў глебу на плошчы 1047 га. Гэта складае больш за 4 % ад плана.

Аналіз зрабіла

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Ячменныя гектары Пятра Губея

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика