Рабочыя групы па вывучэнні сітуацыі ў АПК з 5 красавіка пачнуць праверачныя мерапрыемствы па ўсёй краіне

Источник материала:  
05.04.2018 —

Рабочыя групы па вывучэнні сітуацыі ў АПК з 5 красавіка пачнуць праверачныя мерапрыемствы па ўсёй краінеДля правядзення праверачных мерапрыемстваў па пытаннях функцыянавання аграпрамысловага комплексу створана рабочая група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, Генеральнай пракуратуры, МУС і Следчага камітэта. Аналагічныя групы створаны ў абласцях. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржкантролю Сяргей Федчанка. З5 красавіка рабочыя групы пачнуць вывучэнне сітуацыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях. Мерапрыемствы будуць праводзіцца ў форме маніторынгаў. Асноўны акцэнт правяраючыя зробяць на праблемных пытаннях, агучаных на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны. Сяргей Федчанка адзначыў, што нараўне з кантролем за гатоўнасцю гаспадарак да правядзення вясенняй сяўбы і арганізацыяй пасяўной кампаніі будуць вывучаны пытанні эфектыўнага выкарыстання матэрыяльна-тэхнічнай базы гаспадарак (тэхнікі, сельгасаб’ектаў), навядзення парадку на зямлі, недапушчэння фактаў прыпісак, своечасовасці выплаты заработнай платы работнікам, захаванасці паліва. Як запэўніў эксперт, рабочымі групамі будуць прымацца ўсе меры для ўстаранення выяўленых недахопаў у максімальна кароткія тэрміны. Службовыя асобы, вінаватыя ў парушэнні заканадаўства і безгаспадарчасці, будуць прыцягнуты да адказнасці.-
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/society/view/rabochyja-grupy-pa-vyvuchenni-situatsyi-u-apk-z-5-krasavika-pachnuts-praverachnyja-merapryemstvy-pa-67727-2018/

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика