Лепшыя атрымалі ўзнагароды

Источник материала:  
03.04.2018 —

1 красавіка на Петрыкаўшчыне фінішавала арганізаваная райкамам прафсаюза работнікаў АПК акцыя “Наш жывёлавод”, якая ўзяла пачатак у снежні мінулага года. У ходзе яе старшыня райкама Ірына Берднік наведала кожную малочнатаварную ферму ў сельгасарганізацыях раёна і адзначыла падарункамі працоўныя дасягненні лепшых аператараў машыннага даення.

Трэба сказаць, што акцыя дала неблагі штуршок у матывацыі павелічэння вытворчасці працы сярод работнікаў галіны жывёлагадоўлі. Нягледзячы на невялікія, па грашовых мерках, падарункі, кожны з працаўнікоў жадаў бы быць лепшым у сваім калектыве і атрымаць заслужаную ўзнагароду.

Лепшыя атрымалі ўзнагароды

На працягу апошняга месяца такія падарункі разам са словамі ўдзячнасці за добрасумленную працу ў прысутнасці ўсяго калектыву атрымалі аператары машыннага даення Ганна Плікус з МТК “Курыцічы”, Лілія Амельчанка з МТФ “Лосевічы”, Тамара Яцка і Людміла Хаменя з МТФ “Забалацце” – ААТ “Курыцічы”, Галіна Сянько з МТФ “Ванюжычы”, Валянціна Сокал з МТФ “Ражны” і Ала Уйбомаа з МТФ “Заніўе” –  ААТ “Навасёлкі”, Любоў Піскун з МТФ “Пціч” і Вера Домніч з МТФ “Рог” –  ААТ “Агра-Пціч”, Тамара Сідарэнка з МТФ № 1 і Валянціна Чашанок з МТФ № 2 –  КСУП імя Ульянава.

Наведваючы фермы, Ірына Берднік  цікавілася ўмовамі працы і адпачынку работнікаў, наяўнасцю і абсталяваннем бытавых пакояў, душавых і пакояў для прыёму ежы.

Калі абагуліць, дык не ўсюды такія ўмовы створаны належным чынам – недзе адсутнічаюць душавыя пакоі, недзе – пакоі для прыёму ежы, а дзесьці рабочая вопратка патрабуе замены.

З дня на дзень у раёне масава стартуе пасяўная кампанія, якая сёлета павінна прайсці максімальна зладжана і ў сціснутыя тэр-міны. У сувязі з гэтым сейбіты будуць працаваць увесь светлавы дзень, а калі трэба, дык і ў дзве змены. І тут адным з важных момантаў у стварэнні належных умоў працы з’яўляецца арганізацыя гарачага харчавання механізатараў. Таму ў бліжэйшы час райкам прафсаюза работнікаў АПК будзе праводзіць праверку гатоўнасці сталовых да работы ў гэты адказны перыяд.

Дзмітрый БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

Лепшыя атрымалі ўзнагароды

Валянціна Чашанок



Лепшыя атрымалі ўзнагароды

Калектыў МТФ № 1 КСУП імя Ульянава,
Тамара Сідоранка – трэцяя злева



Лепшыя атрымалі ўзнагароды

Тамара Яцка і Людміла Хаменя


Лепшыя атрымалі ўзнагароды

Вера Домніч

←По примеру лучших

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика