Ураджайныя палеткі
На Міншчыне пачалася масавая ўборка другога хлеба.
На бульбяныя палеткі выйшлі аграрыі ўсіх рэгіёнаў ста¬лічнай вобласці. Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама, найбольшую ўраджайнасць паказваюць гаспадаркі Смалявіцкага раёна — 350 ц/га, больш за 300 ц/га атрымалі ў Нясвіжскім, Валожынскім і Маладзечанскім раёнах. У цэлым жа пачатак масавай уборкі паказаў: сёлета ёсць усе падставы чакаць, што сярэдняя ўраджайнасць будзе большай, чым летась. Плануецца атрымаць валавы збор бульбы 240 тыс. тон.
Не змяншаецца клопатаў і ў корманарыхтоўшчыкаў. Аграрыямі Міншчыны нарыхтавана больш за 60 % кармоў ад агульнага задання. Дарэчы, гэта 125 % да адпаведнага мінулагодняга перыяду. Гаспадаркі сталічнага рэгіёна працягваюць укараняць у практыку такі сучасны спосаб, як упакоўка ў палімерную плёнку. Для гэтага актыўна набываецца адпаведнае абсталяванне. Ужо сёлета павінна быць нарыхтавана 440 тыс. тон кармоў у палімернай упакоўцы, што ў 4—5 разоў больш, чым у мінулагоднюю кампанію. У цэлым жа гэта будзе трэцяя частка ад усіх кармоў для дойнага статка.