Свой День рождения отпраздновал Бегомль (+ФОТО)

Источник материала:  
20.08.2019 —

Свой День рождения отпраздновал Бегомль (+ФОТО)
У мінулыя выхадныя свой 437-ы дзень нараджэння святкаваў гарадскі пасёлак Бягомль.

Менавіта ля памятнага знака, што стаіць на плошчы, з якой, як лічыцца, і атрымаў развіццё пасёлак, распачалася святочная ўрачыстасць. Яе ўдзельнікамі сталі не толькі шматлікія жыхары мястэчка, але і шаноўныя госці, сярод якіх была намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. Старт святу даў старшыня Бягомльскага сельвыканкама Мікалай Трахінін, які звярнуўся да ўсіх з віншавальнымі словамі. Малебен за жыхароў і гасцей адслужыў настаяцель царквы Усіх святых іерэй Аляксандр Таляронак, пасля чаго па традыцыі працэсія рушыла крыжовым шляхам да ГДК, дзе ўжо на ўсю моц працавалі тэматычныя пляцоўкі стылізаванага падворка “Бягомльшчына партызанская”. Яго аформілі работнікі музея народнай славы, бібліятэкі, бальніцы, іншых мясцовых арганізацый. Карысталіся папулярнасцю школьныя кірмашы, на якіх можна было пазнаёміцца з творчымі работамі выхаванцаў і настаўнікаў, а таксама паласавацца выпечкай або вырашчанай на прысядзібных школьных участках садавіной і гароднінай. Тут жа былі прадстаўлены выставы прадукцыі бягомльскіх прадпрыемстваў, рэкламаваліся паслугі санаторыяў.
На сцэне ўрачыстасць пачалася са шчырых пажаданняў бягамальчанам Аксаны Палачанінай ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.
– Бягомльшчына – багаты, прыгожы, маляўнічы край, – гаварыла Аксана Эдуардаўна. – У гэтым годзе пасёлак уключаны ў праграму развіцця малых гарадоў Рэспублікі Беларусь, а гэта добраўпарадкаванне кожнага яго куточка, што прыкметна ўжо сёння. У Бягомля ёсць багатае гістарычнае мінулае, стабільная сучаснасць і светлае будучае. Апошняе – у асобах падрастаючага пакалення. Гонарам бягомльскай зямлі можна па праве назваць сёлетніх выпускнікоў сярэдняй школы, 60 працэнтаў з якіх паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Сярод адукацыйных поспехаў і ўдзел у фінале рэспубліканскага праекта “Я знаю” мясцовага вучня Косці Сайкоўскага. Гэта, безумоўна, годная змена шматлікіх знакамітых землякоў.
За плённую дзейнасць на дабрабыт краю намеснік старшыні райвыканкама ўручыла Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў мастацкаму кіраўніку Прудніцкага ДК Міхаілу Радзюку. Падзякі райвыканкама атрымалі настаўнік фізічнай культуры Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат Сяргей Сіманенка і гаспадар аграсядзібы “Асавы” Мікалай Залуцкі.


На свяце былі адзначаны мясцовыя ўдзельнікі Фестывалю дзвюх рэк: пераможцы агляду-конкурсу сямейнай творчасці “Кірмаш сямейных талентаў” Алег Савіцкі з дачкой Ксеніяй і актывісты міжнароднага пленэра мастакоў “Палітра сяброўства” Ганна Алісёнак і Максім Шаркевіч. За актыўны ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах падзякамі Бягомльскага сельвыканкама адзначаны Галіна Дземянкова, Таццяна Свірко і ВІА Бягомльскага ГДК. За актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні Бягомля ўзнагароджаны электраманцёр Бягомльскага ўчастка РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Сяргей Дранковіч і лесаруб Бягомльскага ўчастка ААТ “Плешчаніцлес” Міхаіл Крыварот. Памятны падарунак атрымаў шаноўны госць свята з Масквы акцёр тэатра і бягамльчанін Сяргей Бароўскі, які з задавальненнем паўдзельнічаў і ў святочным канцэрце.
Дзённая праграма працягнулася выступленнем юных талентаў Бягомльшчыны. Увечары бурнымі апладысментамі публіка зноў вітала мясцовых артыстаў: ВІА “103 кіламетр”, трыа Бягомльскага ГДК, Вадзіма і Мікіту Ціханскіх, Лізавету Яцкевіч, Алену Юхнавец, Сяргея Дубко, Аляксея Чарняўскага і Сяргея Бароўскага. Завяршылася мерапрыемства святочным феерверкам.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота А. Варанковіча.

←РЕПОРТАЖ: В Бресте готовится к открытию самая большая школа области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика